Выставки

Картины женских портретов и цветочных натюрмортов (0+)

22 февраля 2021 - 9 марта 2021

Галерея «Университет культуры»

Минск, пл. Октябрьская, 1

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Картины женских портретов и цветочных натюрмортов (0+)

22 лютага а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы мастачкі Курыловіч Людмілы “Святочны букет для жанчын”.

На выставе прадстаўлены жаночыя партрэты і кветкавыя нацюрморты, створаныя ў розныя перыяды творчай кар’еры мастачкі. Сярод іх ёсць і раннія працы, і карціны, створаныя па матывах твораў вядомых майстроў. Аўтар заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку. У апошні час яна ўсё часцей звяртаецца да жанру партрэта. Непарыўна сувязь Людмілы з яе малой радзімай, якая з’яўляецца для яе крыніцай святла, сюжэтаў і ўспамінаў. Сярод герояў яе партрэтаў – землякі, сваякі, сябры.

У прадстаўленых на выставе творах Людмілы Курыловіч мы назіраем усе “поры года” жаночай душы. Этапы станаўлення: дзяўчынка, дзяўчына, жанчына. А калі душа маладая, то і ў 50 гадоў можна пачаць новае жыццё, новую справу, якая стане не толькі асабістым захапленнем, але і зможа прынесці радасць іншым.

Курыловіч Людміла – мастак-аматар. Нарадзілася ў Беларусі. Пасля заканчэння ў 1986 годзе Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. С.М. Кірава пераехала ў Расію, у цяперашні час жыве ў Маскве. Працавала выкладчыкам матэматыкі і фізікі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў гімназіі, кансультантам Дэпартамента сацыяльнай палітыкі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Жывапіс увайшоў ў жыццё Людмілы 5 гадоў назад. Менавіта тады яна ўпершыню ўзяла пэндзаль у рукі. Развіццё Людмілы як мастака праходзіла вельмі імкліва. Той стан душы, які ўзнік пры напісанні работ, перадаваўся на палатно, і працы атрымлівалі высокую ацэнку ад гледачоў.

Супрацоўнічала з народнымі мастакамі В. Сідаравым, братамі Ткачовымі, народным мастаком Г. Паплаўскім. Член творчага аб’яднання дзеячаў культуры і мастацтва НП “Мастацтва без межаў”. Яе працы ўвайшлі ў каталог арганізацыі 2017 і 2018 гг. Карціна “Мудрасць” стала пераможцам конкурсу жывапісу ў намінацыі “Партрэт” на тыдні мастацтваў у Грэцыі ў 2019 г.

За пяць гадоў яна прыняла ўдзел у шматлікіх сумесных выставах і правяла 9 персанальных выстаў. Работы Курыловіч Людмілы знаходзяцца ў музеях Беларусі, у прыватных калекцыях у Францыі, Германіі, Галандыі, Канадзе, краінах СНД.

Час працы: аўторак-субота, 11:00-19:00.