Вечеринки

Local Heroes (18+)

22 февраля 2019

Post Bar

Минск, ул. Раковская, 20

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Local Heroes (18+)

22 лютага Radio Plato сумесна з Post Bar і BIERBANK запускае серыю прэпаці-вечарынак Local Heroes.

DJs:
SCHMOLTZ (Горадня)
STEREOBEAVER
KORNEJ

Local Heroes – пра культуру прэпаці. З аднаго боку, не ўсім падабаецца тусавацца глыбокай ноччу, а таньчыць пад дзіджэй-сэты хочацца. З другога – некаторым проста неабходна расчахліць выходныя параней. Таму нашыя тусоўкі будуць стартаваць а 20:00.

Local Heroes – пра культуру эдзітаў і альтэрнаціў-дэнс гучанне. Нас цікавіць тая дэмакратычная кропка, дзе грув крыжуецца з нью-вэйвам і электронікай. 

Local Heroes – пра мясцовую культуру. Нас цікавяць героі, якія існуюць побач і робяць не менш крутыя рэчы, чым героі наводдаль.

Першым госцем серыі стане гарадзенскі дзіджэй Schmoltz, вядомы як заядлым рэйверам, так і далікатным меламанам. Шмольц шчыльна сядзіць на ўсходнееўрапейскай музыцы, мае безліч пераапрацовак савецкага дыска, соўла і постпанка, выпускаўся на The Very Polish Cut Outs і Bahnsteig 23 – карацей, шырокіх поглядаў чалавек.