Выставки

Мінск скульптурны

7 сентября 2017 - 1 октября 2017

Галерея Михаила Савицкого

Минск, пл. Свободы, 15

Справки: +375 17 321 24 30

Вход: 3 руб., студенты – 2 руб., школьники – 1 руб.

Мінск скульптурны

Скульптура вызначае вобраз горада. На вуліцах і плошчах яна робіць бачнымі,
бронзакаменна прадметнымі, людзей і падзеі з гэтым горадам звязаныя – надае
скульптурную форму помнікаў і манументаў яго «культурным слаям».

На выстаўцы, прымеркаванай да 950-гадовага юбілею сталіцы, прадстаўлены скульптурныя творы, прысвечаныя вехам гісторыі Мінска – яго жыхарам і героям – людзям, якія ўнеслі ўклад у гісторыю і Культуру сталіцы. Прадстаўлены такія ключавыя для горада і краіны падзеі, як бітва на рацэ Нямізе, станаўленне Мінскага княства пад кіраўніцтвам Глеба Усяславіча (Мiнскага), удзел Мінскай харУгвы ў Грунвальдскай бітве... і многія іншыя зафіксаваныя беларускімі скульптарамі – як у станковых кампазіцыях, так і ў праектных прапановах будучых манументальных твораў.

У апошнія дзесяцігоддзі Мінск здабыў шэраг новых скульптурных вобразаў, без якіх яго ўжо не ўявіць. Сярод іх: помнікі Францыску Скарыне, Адаму Міцкевічу і Ефрасінні Полацкай; кампазіцыі, якія ўплятаюць у сучасную тканіну горада трагічныя гісторыі ХаЛакоста, а таксама гісторыі, якія натхняюць – атрыманне Мінскам Магдэбургскага права, здабыццё іконы Мінскай Божай Маці. Радуе разнастайнасцю мноства жанравых, гулЬнявых і дэкаратыўных кампазіцый, якія ўпрыгожылі сталіцу на пачатку новага стагоддзя. Устаноўленыя ў грамадскай прасторы горада, усе гэтыя творы таксама ўваходзяць у экспазіцыю выстаўкі – на фотаздымках і ў працоўных мадэлях.

Аблічча нашага любімага (амаль)тысячагадовага горада мяняецца – пашыраюцца вуліцы і плошчы, архітэктура паўстае ў новых матэрыялах і формах. Беларуская скульптура ідзе ў нагу з часам, прапаноўваючы сучаснаму Мінску свае варыянты мастацкага напаўнення яго прасторы сучаснай скульптурнай пластыкай. Наведвальнік выставы зможа ўбачыць новыя работы як вядомых айчынных скульптараў, так і маладых аўтараў – усе яны вельмі Па рознаму вырашаюць агульную тэму – ад абстрактных, сімвалічных вобразаў са шкла і пластыку да звыклых фігураТыўных аб'ектаў з бронзы і каменя.

...Які ён – скульптурны Мінск? Адказ на гэтае пытанне дае гэта выстаўка. Удзельнікі пРаекта: Ю.Анушка, А.Арцімовіч, І.Арцімовіч, С.Аруцюнян, М.Байрачны, С.Бандарэнка, А.Батвінёнак, Г.Буралкін, А.Варвашэня, С.Возісаў, П.Вайніцкі, Л.Гумілеўскі, С.Гумілеўскі, А.Дранец, В.Дубовік, М.Яршоў, У.Жбанаў, В.Занковіч, А.Заспіцкі, І.Засімовіч, М.Інькоў, А.Інькова, Я.Колчаў, Д.Кандрацьеў, В.Копач, К.Касцючэнка, А.Купрыянаў, С.Логвін, Г.Лойка, П.Лук, А.Лышчык, В.Малахаў, В.Мацкевіч, А.Мядзведзеў, І.Міско, Д.Аганаў, С.Аганаў, Н.Апіёк, М.Пятруль, П.Пірагова, А.Прохараў, К.Селіханаў, У.Слабодчыкаў, А.Сакалоў, А.Сарокін, У.Церабун, В.Цімашоў, Л.Талбузін, І.Тапчылка, А.Фінскі, А.Чыгрын, А.Шаппо, К.Шаппо, і інш. ВыстаўкА - іх скульптурнае прызнанне ў каханні нашаму выдатнаму гораду.Куратары праекта: П.Вайніцкі, І.Арцімовіч.

Фото: Sputnik