Концерты

Зайдите послушать музыку на слова Адама Мицкевича (0+)

23 декабря 2021

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 12 руб.

 

Зайдите послушать музыку на слова Адама Мицкевича (0+)

Святы Божага Нараджэння яднаюць у супакоі і дабрыні народы па ўсім свеце. Напярэдадні Калядаў у Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся Адам Міцкевіч – геніяльны паэт…

23 снежня ў 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца канцэрт “Калядныя мроі Адама Міцкевіча”. Слухачы пачуюць музыку на словы паэта, а таксама прысвечаныя яму інструментальныя творы.

Даведаюцца, як Каляды звязаныя з дэбютным вершам Адама Міцкевіча, і дзе ён сустракаў свае апошнія народзіны перад выездам з радзімы. Атрымаюць рэцэпт любімай традыцыйнай стравы Адама Міцкевіча на святочным вігілійным стале, а таксама даведаюцца, якой была любімая песня-калядка паэта.

У канцэрце бяруць удзел салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамара Рэмез (сапрана) і Аляксей Загорскі (скрыпка), музыказнаўца Святлена Немагай (фартэпіяна). Прагучаць традыцыйныя калядныя песні, а таксама творы Голанда, Агінскага, Манюшкі і Семянякі.