Спектакли

Чаму Меша не мае хаты (3+)

6 ноября 2018

Кніжная шафа

Минск, пр-т Дзержинского, 9

Справки: тут.

Вход: 5 руб.

Чаму Меша не мае хаты (3+)

6-га лістапада Кніжная Шафа запрашае вас і вашых дзетак на спектакль «Чаму Меша не мае хаты» ад Надзеі Ясмінскай і майстар-клас па маляванні Мешы ад Наталлі Білетнікавай. Два сеансы – а 12-й і а 14-й гадзіне.

Надзея Ясмінска – аўтарка казкі «Чаму Меша не мае хаты» (малюнкі Кацярыны Дубовік) – прадставіць вашай увазе цікавую пастаноўку пра галоўнага персанажа кнігі.

Адразу пасля спектакля ў мерапрыемстве прыме ўдзел студыя «Рисуем вместе»: разам з
педагогам Наталляй Білетнікавай можна будзе намаляваць Мешу.

Уваход – 5 руб.

Усе сабраныя сродкі пойдуць на дабрачынны рахунак для Веры Званько – дзяўчынкі, у якой вельмі рэдкае генетычнае захворванне СМА. На лячэнне неабходная вялізная сума. Дапамагчы Веры можна і трэба! Падрабязней пра варыянты аказання дапамогі вы можаце даведацца тут.

Колькасць месцаў абмежаваная! Запіс па тэл.: +375 17 234 48 64