Спектакли

Не мой

24 июня 2014

Театр им. Янки Купалы

Минск, ул. Энгельса, 7

Справки: тут.

Билеты: 45 000 руб. - 160 000 руб.

Не мой

Драма паводле аповесці “Нямко” у 2-х дзеях

Інсцэніроўка Алены Калюновай і Аляксандра Гарцуева
Мастак-пастаноўшчык Барыс Герлаван.
Мастак па касцюмах Алена Ігруша

Надыходзіць час, які падзяляе людзей на варожыя лагеры. Надыходзіць час, у які шмат што становіцца немагчымым. Надыходзіць час вайны.
Нашы – і немцы. Паміж імі не проста лінія фронту – паміж імі немагчымасць паразумецца, паміж імі смерць і знішчэнні, паміж імі стрэлы, выбухі і полымя спаленых вёсак.

Але кволыя парасткі кахання прабіваюцца нават праз гэтую шчыльна забрукаваную нянавісцю глебу. Беларуская дзяўчына Паліна і нямецкі салдат Франц сустракаюцца бадай у самых неспрыяльных для іх абставінах, і пры гэтым яны не губляюць тую Божую іскру, што дазволіла ім злучыць свае лёсы.