Вечеринки

Виниловый сет на Ночь музеев (16+)

17 мая 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Виниловый сет на Ночь музеев (16+)

17 траўня Культ. центр «КОРПУС» і Radio Plato выходзяць у анлайн з наступнай «Нядзеляй», на гэты раз прысвечанай магічнай веснавой падзеі – Ночы музеяў.

Не толькі мастакі і выставы маюць экспанаты, ёсць яны і ў дыджэяў. Куплены ў антыкварнай крамцы сірыйскі рок’н’рол, набыты праз інтэрнэт-стор доўга шуканы соўл-рарытэт або падоранае сябрам(-оўкай) дэлюксавае выданне мэйджар-артыста – усе вінілавыя плыткі маюць гісторыю. І гэтую гісторыю можна распавесці праз музыку.

У наступны вечар пасля Ночы музеяў, калі анлайнавыя відовішчы нацыянальнага маштабу ўлягуцца, мы расчынім вокны нашага музычнага музея, дзе нашыя дыджэі, Zakhar Shlimakov aka Менскі Персанаж і Stereobeaver, адкрыюць свае куфэркі і дастануць караван вінілавых гісторый...

DJs:

Увага! Корпус у гэты час будзе зачынены для наведвальнікаў. Шукай трансляцыю івэнта тут, а таксама ў Facebook і Вконтакте.