Выставки

Выхоўваць новыя густы (12+)

29 ноября 2017 - 1 января 2018

Сталоўка XYZ

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Справки: тут.

Вход: 4 руб., 2 руб. – студенты и школьники.

Выхоўваць новыя густы (12+)

Галерэя Сталоўка XYZ запрашае на адкрыцьцё выставы Сяргея Кірушчанкі “Выхоўваць новыя густы”, якое адбудзецца 29 лістапада а 19.00.

Аўтар, які вядомы сваімі геаметрычнымі абстракцыямі зьвязанымі са структурай рашоткі, прадставіць цалкам новы праект. Ён заснаваны на канкрэтных вобразах савецкай мінуўшчыны, якія Кірушчанка выкарыстоўвае для стварэньня крытычнага каментара да надзённай беларускай культурніцкай сітуацыі. У цэнтры выказваньня савецкая кніга “Кулинария”, выдадзеная ў 1955 годзе, і непасрэдна само памяшканьне заводскай сталовай, зь якім працуе аўтар. Увесь праект паўстае разгорнутай алегорыяй, якая паказвае прыкметы недасьведчанасьці і некампетэнтнасьці, шырока распаўсюджаныя ў дзяржаўных культурніцкіх структурах.

Сяргей Кірушчанка – знакавая постаць у полі айчыннага сучаснага мастацтва, актыўна працуе ў гэтым рэчышчы з 1988 года. У 1988-2002 сябра групы «Няміга-17», удзельнік шматлікіх выставаў у Беларусі і за мяжой. Аўтар персанальных праектаў «Метабалізм жывапіснай прасторы» (2012, галерэя «Палац Мастацтва»), «Надыйшоў час грунтоўна заняцца прыземленым мастацтвам» (2009, галерэя сучаснага мастацтва Ў) і іншых. Кірушчанка – адзін з заснавальнікаў сапраўднага музею сучаснага мастацтва Беларусі і адзін з ініцыятараў калектыўнага архіўнага праекту Збор. Пры яго дапамозе былі створаныя партал аб сучасным мастацтве Беларусі ArtAktivist.org і дасьледчая платформаKalektar.org. Крытычныя выказваньні мастака што да сітуацыі ў сучасным мастацтве шырока вядомыя ў мастацкай супольнасьці.

Выстава будзе даступная з 29 лістапада па 1 студзеня з 14:00 да 22:00 у галерэі Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыюса, 4, ст. м. «Інстытут Культуры», 3-і паверх)

Тэлефон для даведак: +375 29 605 29 70

Фото: videocooking.ru