Выставки

PF (0+)

20 декабря 2018 - 3 февраля 2019

Кніжная шафа

Минск, пр-т Дзержинского, 9

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный.

 

PF (0+)

Паштоўка PF уяўляе сабой фотаздымак-віншаванне да Новага года. Назва – першыя літары італьянскага спалучэння «Po Fеlicità» («на шчасце») ці французскага «Pour Féliciter» («каб павіншаваць»). Гэтыя сімвалы абавязкова пазначаюцца на фотарабоце, да іх таксама, як правіла, далучаюць лічбы надыходзячага года і аўтарскі подпіс. Паштоўка PF унікальная і арыгінальная па сваёй прыродзе, бо звычайна друкуецца абмежаваным накладам, а значыць мае калекцыйную каштоўнасць. Такімі рознымі ў сваім мастацкім выкананні здымкамі фатографы па цудоўнай традыцыі любяць абменьвацца перад Новым годам.

Фотавыстава паштовак PF з калекцый В. Цітова і А. Калеснікава будзе складацца з работ, якія выкананы па традыцыйных ручных фатаграфічных тэхналогіях. Падобная падборка яшчэ не прадстаўлялася на нашых выставах. І калі ранейшыя экспазіцыі складаліся ў асноўным з паштовак беларускіх аўтараў, то гэтым разам вялікая колькасць работ была зроблена фатографамі па-за межамі нашай краіны.

13 студзеня да асноўнай часткі выставы далучацца лепшыя з фотапрац, дасланых на конкурс PF-2019 і адабраных журы (падрабязнасці конкурсу прадстаўлены на сайце і ў сацыяльных сетках. Мы ўпэўнены, што паштоўкі PF дазволяць вам акунуцца ў атмасферу мінулых гадоў, змогуць падарыць вам святочны настрой і дапамогуць захаваць яго ў новым годзе. Завітвайце пераканацца!

Адкрыццё выставы адбудзецца 20 снежня 2018 года а 19-й. Уваход вольны!