Выставки

На этой выставке увидите много посуды и даже игрушек из глины (0+)

7 февраля 2022 - 13 марта 2022

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослым – 5 руб.; студентам – 3 руб.; школьникам – 2,5 руб.

На этой выставке увидите много посуды и даже игрушек из глины (0+)

З 7 лютага пачынае працу выстаўка “Чароўныя мелодыі гліны” (з фондаў ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”).

На Беларусі ганчарства вядома яшчэ з часоў неаліту і першыя вырабы былі створаны ўручную, без наступнай тэрмічнай апрацоўкі. Як самастойнае рамяство ганчарства існуе на беларускіх землях пачынаючы з Х стагоддзя, калі з’явіліся першыя ганчарныя кругі.

У кожнай вобласці развівалася некалькі цэнтраў ганчарства. Практычна на кожным базары можна было пабачыць аднаго-двух ганчароў са сваім таварам. Аднак, пры ўсёй сваёй разнастайнасці вырабы беларускіх майстроў захоўвалі агульныя мастацкія асаблівасці, што надае ім характэрны нацыянальны каларыт.

На тэрыторыі нашай краіны вылучаюцца два рэгіёны: паўднёвы і паўночны. У адпаведнасці з рознымі тэхналогіямі вырабу керамікі навукоўцы вылучаюць яе розныя віды. На нашай выстаўцы наведвальнікі змогуць пабачыць рабую, паліваную і чорназадымленую кераміку. Рабая кераміка вырабляецца шляхам гартавання: распалены да чырвані выраб вымаецца з печы і апускаецца ў карыта з закваскай (абварай).

Такім чынам, выраб умацоўваўся і светлае пакрыццё ўпрыгожвалася чорна- карычневымі плямамі. Пры вырабе чорназадымленай керамікі ўваход у распаленую печ зачыняецца. Пры гарэнні без доступа кіслароду ў печы ўзнікае хімічная рэакцыя, і выраб набывае чорны або сінявата-чорны колер.

Большасць вырабаў на выстаўцы – гэта паліваная або глазураваная кераміка. Каб абараніць выраб ад пранікнення вільгаці і ўздзеяння шкодных рэчываў, ганчары сталі пакрываць іх пластом шкла. Пад глазурай фарбы і ўзоры станавіліся больш сакавітымі і яркімі.

Акрамя посуду на выстаўцы прадстаўлены стылізаваныя гліняныя цацкі, г.зн. у іх захаваны толькі дробныя дэталі, якія адлюстроўваюць найбольш выразны бок вобразу, яго характар. У большасці выпадкаў цацкі беларускіх майстроў – гэта свістулькі ў выглядзе каня, птушкі, барана, вершніка, мядзведзя, лялькі. Многія з народных цацак прысвечаны каляндарным народным святам — Калядам, Гуканню вясны і інш.

Час працы: без выхадных, 10:00-17:30