Фесты

ProПрынт (6+)

19 мая 2019

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный.

 

ProПрынт (6+)

ProПрынт — двухдзённы фестываль друкаванага мастацтва і мастацтва друку! Галоўная мэта фестывалю — выстава-продаж мастацкіх і дызайнерскіх твораў на паперы і знаёмства з мастакамі і мастачкамі Беларусі. ProПрынт — выдатная магчымасць зразумець і адчуць розніцу паміж паштоўкай і афортам; даведацца, дзе і як лепш размясціць мастацкія творы ў інтэр’еры ды зразумець, у чым каштоўнасць плаката і літаграфіі; нарэшце адчуць розніцу паміж танным мастацтвам і дарагім.

Што будзе адбывацца?
Продаж мастацкіх прац ад беларускіх мастакоў і мастачак ды суправаджальная адукацыйная праграмма з майстар-класамі, лекцыямі, дыскусіямі. Мы будзем рады на нашым фестывалі не толькі прафесійнаму згрунтаванню мастакоў і мастачак, якія працуюць з рознымі тэхнікамі на паперы, але і ўсім гасцям, якія цікавяцца мастацтвам і жадаюць пазнаёміцца з асноўнымі гульцамі ў сферы! Падчас фестывалю вы зможаце наведаць выставу-продаж, дзе будуць прадстаўлены знакамітыя і пачынаючыя мастакі і мастачкі са сваімі творамі: фатаграфія, літаграфія, шоўкаграфія, лінагравюра, афорт і інш. тэхнікі pro&pro прафесіяналыіпрафаны -- ніколі не ведаеш, кім ты станеш!

Па пытаннях удзелу звяртайцеся на скрыню va@ygallery.by ці па тэлефоне +375293667516. Партнеры мерапрыемства: Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў, Беларускі саюз мастакоў, Галерэя сучаснага мастацтва Ў