Выставки

Пярэварацень (6+)

5 - 30 сентября 2018

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Пярэварацень (6+)

Зямля, упакаваная ў пластыкавыя пакеты, мяняе сваё аблічча і робіцца прадуктам.

Гукі прыбою або цвыркуноў даносяцца з аўдыёмашыны, прыстасавання ад бяссоння, папулярнага ў Амерыцы, якая не можа заснуць ад стрэсу, што запаляе яе мазгі. У сваім знакамітым эсэ «Адлюстраваны Час» Андрэй Таркоўскі казаў, што праца мусіць мець пах. І я з ім такім чынам згодная.

Першапачатковае месца гэтай выставы – арт-прастора «Сталоўка» – знікла. Пэўныя афіцыйныя беларускія інстанцыі забаранілі квір-фестываль, i паводле прынцыпу даміно гэта паслужыла падставай для закрыцця і самой арт-прасторы. Мая праца ў гэтым месцы правалілася і перамясцілася, як і частка ажурнага савецкага мура, што прыстаў да нас нібы нарасць. Усё гэта асела ў «Палацы мастацтва», і цяпер мы знаходзім гэтага пярэваратня тут.

Настасся Колас, нарадзілася ў Мінску, жыве ў Таронта.

З дапамогай прасторавых інсталяцый, скульптуры і лінзавых прыстасаванняў, Настасся адсочвае транфармацыю вобразаў: у сваіх працах яна разглядае ўплыў на людзей і грамадства прадуктаў глабалізаванай эстэтычнай вытворчасці і тое, як яны засвойваюцца ў асяродку розных мясцова сфармаваных супольнасцяў.

Настасся мáе ступень бакалаўра мастацтва па дызайну моды (2003, Універсітэт Раярсан, Таронта) і магістра выяўленчага мастацтва па кіна-відэа (2017, Аспірантура Мілтан Аверы, Бард Коледж, Нью-Ёрк).

Адкрыццё: 5 верасня а 19.00
Сустрэча з мастачкай пройдзе 7 верасня а 19.00

Гадзіны працы галерэі: серада–нядзеля 12.00–20.00
Зала # 2 (другі паверх Палаца мастацтва, вул. Казлова, 3)