Выставки

Реквием по Новому году

10 января 2014 - 2 февраля 2014

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: свободный.

Реквием по Новому году

У кастрычніку 2012 года ў бельгійскім горадзе Гент адбылася першая персанальная выстава Юры Шуста пад назвай Repetition/«Паўтор». Выстава прайшла ў прасторы (якая цяпер ужо не выкарыстоўваецца) аднаго з самых старых гатэляў Еўропы -  St. Joris, гісторыя якога пачалася ў XIV стагоддзі. Супадзенне (імя Joris з’яўляецца галандскім сінонімам імя Юрый), падкрэслівае самарэфліксійную пазіцыю мастака, які разглядае сябе ў межах інсталяцыі ў якасці пратаганіста.

Repetition, па сутнасці, першы інсталяцыйны праект, зроблены ў прасторы былога гатэлю. Выкарыстоўваючы гэтыя абставіны, мастак стварыў інсталяцыю, якая злучае прыватны досвед  і палітычнае калектыўнае вымярэнне Беларусі ў інтер’еры гатычнага будынка. Не гледзячы на адрознасць гэтых наратываў, інсталяцыя цалкам гарманічна ўпісалася ў яго кантэкст.

У прасторы галерэі сучаснага мастацтва «Ў», як даніну адыйшоўшаму году і вітанне новаму, мастак прадставіць інтэрпрэтацыю паказанага ў Генце праекта, працу пад назвай:

"Рэквіем па Новым Годзе”

Свята Новага Года  – месца склейкі экзістэнцыяльнай пятлі, існуючае на сутыку былога і будучага і азначанае стрэлам феерверка, які спараджае новае жыццё калектыўнага цела. Новы Год з’яўляецца найбольш значным рытуалам, сумесным перажываннем у сучаснай праваслаўна-атэістычнай Беларусі. Свята, якое прыйшло з паганскага мінулага, трансфармавалася хрысціянствам і мадэрнізавалася савецкай сістэмай. Свята, якое сумяшчае ў сабе грамадскае і персанальнае, здымае нарастаючае напружанне ў соцыўме і праграмуе яго будучыню. Падзея, што адсылае да трансцэндэнтнага і набывае ўнікальнае значэнне ў існуючых беларускіх умовах  як трыўмф парадку і дысцыпліны.

Елка, як асноўны атрыбут свята, мае падвойнае значэнне. Рытуальны сімвал, які суправаджае пачатак і канец, жыццё і смерць, у паганскай традыцыі  елка з’яўляецца інтэрпрэтацыяй сусветнага дрэва, сумяшчае паўсядзённы і іншы свет.  Менавіта таму, у якасці базіснага элементу экспазіцыі прадстаўлены рытуальны ёрш, матэрыял, што сімулюе дрэва елкі. Гэты матэрыял, які выкарыстоўваецца для вырабу як навагодніх, так і пахавальных атрыбутаў, змешчаны ў кантэкст, вызвалены ад адназначных канатацыйЗ яршом звязаны шматлікія рытуальныя практыкі сучаснай Беларусі,  якія заклікаюць да цуду ў рамках перадвызначанасці.

 

Юра Шуст нарадзіўся ў Маладзечна ў 1983 годзе.  Жыве і працуе ў Брусэлі,  Бельгія.

Адукацыя:

2012-2013 The Royal Academy of Fine Arts, Гент, Бельгія, магістр графічнага мастацтва.

2006- 2010 Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт, Вільнюс, Літва, бакалаўр візуальнага і медыя дызайну.

Выбраныя выставы і перформансы:

2013  Repetition, персанальная выстава,  NEST Gent, art platform, Гент, Бельгія.

2013  Final Show, curated by Wim Waelput, групавая выстава, Zwarte zaal, KASK, Гент, Бельгія.

2013  Transcendental Transition, сумесная выстава, Croxhapox  gallery, Гент, Бельгія. 

2012  “Жніво, сумесны перформанс,  галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск, Беларусь 

2012  Europe  n, групавая выстава, галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск, Беларусь. 

2012  Europe n, групавая выстава, GFZK Contemporary art gallery, Лейпцыг, Германія.

2011  IOD group перформанс, галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск, Беларусь. 

2011  IOD group перформанс, Jalta cafe, Вільнюс, Літва

2010  IOD group перформанс, Акадэмія мастацтваў, Вільнюс, Літва.

2010  IOD group перформанс,  Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”, Маладзечна, Беларусь.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 10 студзеня 2014 года а 19-ай гадзіне.