Концерты

Концерт Виктора Семашки

21 сентября 2013

ДК La Mora

Минск, Щорса 2-я улица, 7а

Справки: тут.

Вход: свободный.

Концерт Виктора Семашки

21 верасьня 2013 года ў ДК “La мора” адбудзецца выступ Віктара Сямашкі і Кумпаніі з праграмай імправізацыйнае музыкі й антыімправізацыйнае паэзіі “Зьнянацку”.

Музыкант спэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры- джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Усе кампазыцыі будуць нараджацца ў працэсе музыкаваньня, і потым ніколі ня будуць паўтораныя ў такім жа выглядзе.

На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Эўропы ў складзе розных праектаў і вялікая колькасьць сольных альбомаў. Сярод апошніх – альбом“г.М”, выдадзены расейскім лэйблам Clinical Archives (болей за 9 тыс. спампоўваньняў). Варта адзначыць і супрацу з французскім імправізатарам Крыстофам Мэльенам, выдадзеную бэльгійскім лэйблам tape-safe.net.