Кино

Шум і ярасць у Заходнім Берліне (12+)

6 ноября 2018

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

Шум і ярасць у Заходнім Берліне (12+)

А вам вядомыя такія імёны і назвы як Joy Division, Westbam, Einstürzende Neubauten, Die Ärzte, Die Toten Hosen, Nena, Malaria!, Tangerine Dreams, Notorische Reflexe, Tödliche Doris, Sex Pistols, Anne Clark?

Калі так, то вечарына «Listapad Film&Music Party» Інстытута імя Гётэ як раз тое, што вам спадабаецца: 6 лістапада 2018 года пакажуць у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» фільм «B-Movie»: Шум і ярасць у Заходнім Берліне. 

«B-Movie» – гэта дакументальная стужка пра музыку, мастацтва і хаос у звар’яцелым Берліне 80-х. Пакуль яшчэ не упала жалезная заслона, тут мітусіліся артысты і музыкі, дамаўладальнікі і геданісты усіх масцей. Абнесены сцяной горад быў нібы печчу, ў якой плавіліся суб- і поп-культуры, Геніяльныя Дылетанты і сусветныя зоркі.

На аўтэнтычным кінаматэрыяле B-MOVIE паказвае апошнюю дэкаду раздзеленага горада, ад панку да Лаў-параду. Фільм складаецца з безлічы арыгінальных відэаздымкаў таго часу, архіваў і неапублікаваных ролікаў, знятых на аматарскія камеры Супер-8. 

Калі ж вы бачылі гэты фільм ужо раней, мы маем для вас прычыны, схадзіць гэтым халодным вечарам лістапада на паказ B-MOVIE яшчэ раз. Спецыяльна для вас запрасілі з Берліна галоўнага персанажа фільма «B-Movie» і аднаго з круцейшых персанажаў музычнай сцэны Берліна Марка Рыдэра.

Музыка і DJ, аўтар сцэнарыя, заснавальнік і ўладальніка лэйбла MFS Records, на якім, між іншым, пачынаў сваю кар‘еру Поль Ван Дзюк, пачынальнік музыкі стыля транс – ўсё гэта Марк Рыдэр. На нашай вечарыне ён прадставіць свой фільм, паразмаўляе за гасцямі і адкажа на іх пытанні, а пасля стане за дыджэйскі пульт і сыграе выбраныя трэкі ўласнага аўтарскага транса. 

Разам з Маркам Рыдэрам на сцэну выйдзе Людміла Пагодзіна: дыджэйка, мадэратарка, фатаграф і журналістка, якая больш за 17 гадоў піша пра музыку. Апошнія сем гадоў яна вядомая яшчэ і як арганізатарка мерапрыемстваў, за чыімі плячыма больш за 150 івентаў у Мінску і Берліне.

Адначасова яна яшчэ і агульнавядомая берліназнаўца (з асаблівай цікавасцю адносна 80-х). Менавіта ў гэтай ролі яна будзе мадэраваць размову Марка Рыдэра з публікай. А пасля яна пераўвасобіцца ў адну з найбольш звыклых сваіх роляў DJ Pogodina і стане за дэджэйскі пульт разам з Маркам Рыдэрам. 

Мерапрыемства пачнецца а 19-й. Фільм будзе паказаны на нямецкай/англійскай мове з рускімі субтытрамі. Размова з публікай адбудзецца на нямецкай мове з перакладам на рускую.