Другое

Спеўна-танцавальны сход (0+)

21 ноября 2017

Культ.центр Корпус

Минск, пр-т Машерова, 9

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Спеўна-танцавальны сход (0+)

21 лістапада ў культурніцкім цэнтры «Корпус» адбудзецца «Спеўна-танцавальны сход»!

Падзея будзе складацца з дзвюх частак. Першая частка – спеўная. Разам з Сержуком Доўгушавым заспяваем традыцыйныя песні Любанскага раёна.

Cпецыяльны госць – аўтэнтычны спявак Уладзімір Ціханоўскі (в.Рачэнь, Любанскі раён).

Другая частка – танцавальная. Будзем танчыць разам з драйвовымі Любанскімі музыкамі: Васілём Семашкевічам (гармонік) і Мікалаем Юніцкім (бубен), якія з’яўляюцца сапраўднымі носьбітамі беларускай народнай інструментальнай традыцыі.

Танцавальную частку схода правядзе адзін з лепшых майстроў беларускіх танцаў – Сяргей Выскварка (г.Любань). Ён вядомы ў Беларусі і за мяжой: праводзіць майстар-класы па народных танцах у Літве, Польшчы, Эстоніі, Расеі.

Прыходзьце самі, прыводзьце, сяброў і сваякоў! Давайце спяваць і танчыць разам!