Выставки

Справаздача'17 (0+)

20.12.2017 - 18.01

Минск, пр-т Дзержинского, 57

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

8

Справаздача'17 (0+)

20 снежня ў Мінску пачне працу трэцяя выстава фотаслужбы TUT.BY «Справаздача'17», якая прадэманструе лепшыя фатаграфіі з больш чым 2000 здымкаў.

Экспазіцыя выставы прысвечана гісторыі краіны ў навінах: наведвальнікі змогуць успомніць, якія падзеі ўплывалі на наша жыццё на працягу двух гадоў, што мы абмяркоўвалі на кухні і ў каментарах да артыкулаў на партале, пра што паспелі забыцца і што нас па-ранейшаму хвалюе.

У 2016−2017 гадах у аб’ектывы фатографаў TUT.BY трапілі затрыманні дэманстрантаў падчас Дня Волі ў Мінску, мерапрыемствы, прысвечаныя 30-годдзю чарнобыльскай трагедыі, слёзы маці салдата, які загінуў у Пячах, і прачкі на прыёме па пытаннях «дармаедства», беларусы, якія ваююць у зоне АТА, а таксама шчаслівыя твары ўдзельнікаў Мінскага паўмарафона і жыхароў сталіцы, якая сёлета адзначыла 950-годдзе.

Госці выставы пабачаць яскравыя рэпартажы і фотагісторыі. Падчас працы над імі фотакарэспандэнты тыдні і месяцы праводзілі са сваімі героямі: амаль пасяліліся ў Асмалоўцы, якой пагражала знікненне; ездзілі на выступленне са стрыптызёрам; начавалі пад мурамі беларускіх замкаў; даведаліся, як падчас летняй спёкі працуе звычайны трактарыст і як гэта — хлопцу з вёскі пераехаць на вучобу ў сталіцу; а яшчэ — праехалі Амерыку з усходу на захад. У выніку такога «апускання» з’явіліся гісторыі розных дзіўных лёсаў і яскравых характараў.

На выставе будуць прадстаўлены працы 6 аўтараў: Зміцера Брушко, Дар'і Буракінай, Вадзіма Заміроўскага, Вольгі Шукайла, а таксама Івана Ярывановіча і Станіслава Каршунова.

Афіцыйнае адкрыццё экспазіцыі — 20 снежня ў 19.00.

Выстава працуе з панядзелка па пятніцу, з 9.00 да 18.30, да 18 студзеня 2018 года.

Адрас: Галерэя TUT.BY (г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх, ст. м. «Міхалова», БЦ Omega Tower).

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи