Концерты

Строчыцкія перазвоны

29 августа 2015

Справки: тут.

Вход: 40 000 руб. за взрослого, 100 000 – семья (два взрослых, два ребенка).

Строчыцкія перазвоны

Год таму адбылася знакавая падзея - у музеі на званіцу капліцы Св. Мікалая ўзнялі старадаўні звон. Менавіта ён - сімвал свята.

Госці “Строчыцкіх перазвонаў” стануць слухачамі рэдкай акустычнай з'явы ў дзіўнай па прыгажосці і гармоніі прасторы. Музей ідэальна падыходзіць для партытуры званоў, бо з'яўляецца месцам захавання народнага дойлідства. Рэзананс драўляных пабудоў мае асаблівае значэнне.

Падчас свята наведвальнікі змогуць убачыць выставу званочкаў, пачуюць гісторыі пра дынастыі беларускіх людвісараў, даведаюцца аб драўляным сакральна-манументальным дойлідстве Беларусі. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара.
Свята “Строчыцкія перазвоны” – першы крок на шляху да рэалізацыі ўнікальнай з'явы – музыкі званіц ў музеі пад адкрытым небам.

Фота: photos.slaver.info