Выставки

Suomi 100 (0+)

12.10 - 04.11

Минск, ул. Некрасова, 3

Справки: тут.

Вход: 3 руб.

0

Suomi 100 (0+)

12 кастрычніка 2017 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пройдзе адкрыццё фотавыставы "Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі", прымеркаванай да святкавання 100-гадовага юбілею незалежнасці Фінляндыі.
 
Фінляндыя – 100-гадовы юбілей
Сёлета Фінляндыя святкуе стагоддзе дзяржаўнай незалежнасці. Цягам 2017 года будзе праведзена больш за 3000 святочных мерапрыемстваў як у самой Фінляндыі, так і ў 100 іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Больш падрабязна на сайце.
 
Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі
На фотавыставе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску прадстаўлены працы 10 фінскіх фатографаў-аматараў, якія падзеляцца з беларускім гледачом сваім асабістым поглядам на Фінляндыю. У выставу ўвайшло каля 100 фотаздымкаў на восем асноўных тэм: прырода, вёска, горад, музыка, мастацтва, вольны час, спорт і саўна.
 
У адкрыцці выставы фінскай фатаграфіі прыме ўдзел Пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі Крыстар Мікельсан, а таксама прадстаўнікі Фінска-беларускага таварыства SVVS.
 
Пасля цэрымоніі адкрыцця выставы адбудзецца лекцыя аднаго з вядомых фінскіх фатографаў Юссі Аалта “Гісторыя і сучасны стан фінскай фатаграфіі”. З боку Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў будзе зроблена кароткая прэзентацыя аб беларуска-фінскіх сувязях у творчайфатаграфіі. Пачатак лекцыйнага блоку а 19-й гадзіне.
 
Уваход на адкрыццё выставы і лекцыю – вольны.

З працамі фінскіх фатографаў можна будзе азнаёміцца з 12 кастрычніка па 4 лістапада 2017 года па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 3. 

Время работы: 11:00 – 19:00, выходные: воскресенье, понедельник 

Фото:estaline.by

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи