Выставки

Таямніца цяпла (6+)

15 марта 2018 - 15 апреля 2018

Галерея Михаила Савицкого

Минск, пл. Свободы, 15

Справки: +375 17 321 24 30

Вход: 3 руб.

Таямніца цяпла (6+)

З 14 сакавіка 2018 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачынае працаваць выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжу мастацтваў «Таямніца цяпла».

На выстаўцы прадстаўлена больш за 30 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выстаўка «Таямніца цяпла», з'яўляецца асаблівым праектам у юбілейнай серыі мерапрыемстваў, прысвечана 100-гадоваму юбілею УА “Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў”.

На агляд гасцям выстаўкі прадстаўлены творы навучэнцаў 1-3 курса Гімназіі-каледжа мастацтваў, выкананыя як у традыцыйных, так і эксперыментальных тэхніках мастацкага лямцу, ручнога ткацтва і габелену. Работы створаныя з вялікім майстэрствам пад кіраўніцтвам педагогаў-мастакоў: Рэднікінай Вольгі Аляксандраўны, Скрыпчанка Надзеі Юр'еўны,
Крыулінай Кацярыны Уладзіміраўны, Еўдакіменка Святланы Васіл'еўны.

Кожны выкладчык гімназіі-каледжа мастацтваў – самастойны мастак. У экспазіцыі змешчаны тэкстыльныя кампазіцыі рознай тэматыкі. Разнастайнымі з’яўляюцца і жанры прадстаўленых работ. Сярод іх і пейзажы, і партрэты, і нацюрморты, якія захавалі складаны свет пачуццяў, думак і эмоцый. Некаторыя навучэнцы пасля заканчэння Гімназіі-каледжа
мастацтваў, працягнулі адукацыю і сталі прафесійнымі мастакамі. А навучальная установа УА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» ганарыцца сваімі выпускнікамі.

На выстаўцы “Таямніцы цяпла” любы жадаючы зможа адкрыць для сябе прыцягальны свет і цеплыню мастацкага тэкстылю. Гледачу даецца магчымасць убачыць калекцыю прац студэнтаў розных гадоў і, магчыма, адчуць нечаканую радасць, якую адчувалі аўтары працуючы над сваімі тэкстыльнымі творамі.