Выставки

Ток (6+)

9 ноября 2018 - 9 декабря 2018

Справки: тут.

Вход: 8 руб.

Ток (6+)

9 лістапада а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы твораў мастака і паэта Рыгора Сямёнавіча Сітніцы (графіка, жывапіс).

Творчасці Рыгора Сітніцы ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэалістычная трактоўка формы, сімвалічнасць мастацкай мовы. Таксама ёй характэрна пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцей – гісторыі, этнаграфіі, фальклору – як неад’емных частак агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту.

Рыгор Сямёнавіч Сітніца – беларускі мастак-графік, паэт. Лаўрэат літаратурнай прэміі “Полымя” (2001). Лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” (2007). Лаўрэат Рэспубліканскіх біенале жывапісу, графікі, скульптуры (2008, 2010, 2013). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2012). Ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў (2015). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017).

Творчасці мастака ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэалістычная трактоўка формы, сімвалічнасць мастацкай мовы. Стылістычная манера мастака надае канкрэтным аб’ектам яго твораў грунтоўную сутнасць сімвалаў, знакаў і выводзіць іх на памежжа, дзе форма, не губляючы сваёй рэалістычнасці, захоўвае рысы абстрактнага вобраза. Ён паказвае рэчаіснасць фрагментарна і выводзіць яе пры гэтым са звычайнага прасторавага кантынуума.
Вобразныя кампазіцыі служаць мастаку дзеля стварэння сакральнай мастацкай прасторы, і ён такім чынам пашырае межы рэалізму ў двух напрамках.

Спачатку ён стварае аўтаномныя дакументальныя формы, а потым – новы рэпертуар незалежных ад зададзеных прыродай формаў, ператварае іх ва ўласныя фармуліроўкі, у мастацка-гістарычную дакументацыю.