Вечеринки

Веган-паці halloween (16+)

1 ноября 2017

Komnata 3/0/2

Минск, ул. Ленина, 50

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Веган-паці halloween (16+)

Сябры і сяброўкі, ужо прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў (Веганства ад "А" да "Я", Кінапрагляд "Зямляне", Веган-кухня) , на якіх пазнаёміліся з асноўнымі прычынамі, па якіх людзі прыходзяць да веганства. Больш увагі звярнулі на галоўны аспект – этыку, і нават навучыліся гатаваць розныя веганскія стравы.

Цяпер запрашаюць Вас далучыцца да міжнароднага "Дня Вегана" і разам з намі адсвяткаваць гэту цудоўную дату!

Лекцыі, прэзентацыі і кінапрагляды пакуль пакінем і паспрабуем пазнаёміцца ў больш нефармальных умовах:

– Веган-potluck (кожны/ая можа прынесьці з сабой што-небудзь веганскае: ад фруктаў да прыгатаваных этычных нішцякоў)
– Цікавыя гульні
– Музыка (будзе нават укулеле!)
– Новыя знаёмствы і цёплая атмасфера

А яшчэ вырашылі сумясьціць свята з "хэлоўінам
"!

Такім чынам запрашаюць апрануць касцюмы, маскі, ператварыцца ў надзвычайных істотаў і нячысьцікаў і далучацца да "Веган Хэлоўіна"!

Фото: Baltic Beach Hotel