Другое

Вершы ў Шафе (12+)

25 января 2018

Кніжная шафа

Минск, пр-т Дзержинского, 9

Справки: +375 17 234 48 64

Вход: бесплатный.

Вершы ў Шафе (12+)

Кніжная Шафа надалей прыцягвае вашу ўвагу сваімі паэтычнымі імправізацыямі!

Надышоў час для чарговых «Вершаў у Шафе», якія мусяць зачараваць прысутных 25 студзеня а 19-й гадзіне. Чаму зачараваць? Таму што вечар абяцае быць напоўненым абаяльнай магіяй паэтычнага слова.

Абавязкова ўтрымае вачамі, вершамі і энергетыкай наша чароўная госця Наста Кудасава, якая спецыяльна прыедзе да нас з Рагачова. У вас ёсць унікальны шанец захмялець ад дзівоснай паэзіі Насты, паразмаўляць з ёй, набыць зборнік «Маё невымаўля» і аўтограф у дадатак. 

Да нас таксама далучацца Кацярына Массэ і Даша Бялькевіч. Калі вы яшчэ не чулі гэтых імён і не чыталі вершаў гэтых паэтак – абавязкова прыходзьце знаёміцца з цудамі. Сучасныя беларускія аўтаркі, а таксама камернасць, атмасфернасць, утульнасць, святло паэзіі і кава з гарбатай чакаюць вас у Кніжнай Шафе 25-га студзеня.