Выставки

Поднимите праздничное настроение на выставке детского творчества (0+)

21 декабря 2021 - 9 января 2022

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослым – 5 руб.; студентам – 3 руб.; школьникам – 2,5 руб.

 

Поднимите праздничное настроение на выставке детского творчества (0+)

З 21 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2021».

Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі–2021”. Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу “Калядныя замалёўкі–2021” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У гэтым годзе конкурс адзначае юбілей. Ужо дзесяць гадоў таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства. Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце.

Музей працуе штодзённа з 10:00 да 18:00.