Выставки

Выставка молодой художницы о коллективной памяти (0+)

27 июня 2020 - 2 августа 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

 

Выставка молодой художницы о коллективной памяти (0+)

 

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) запрашае з 27 чэрвеня на выставачны праект «Доўгая дарога дамоў» аўтаркі Машы Мароз.

Праект з’яўляецца даследваннем уплыву сацыяльных і ідэалагічных нормаў сучаснай Беларусі на спадчыну традыцыйнай культуры і калектыўную памяць.

У праекце, які ўяўляе сабой інсталяцыю з аб’ектаў, лічбавую графікі і відэа, спалучаюцца культурныя коды розных эпох. Штучна створаная прастора пераносіць гледача ў бясчассе, прыватнае і публічнае губляе яскравыя межы, асабістае перажыванне заключанасці між двух «вымярэнняў», якія існуюць паралельна, робіцца часткай спробы трансфармацыі архаіка-міфалагічнага хвалявання ў тэрапіўтычны сеанс.

Адмысловая форма эстэтызацыі прасторы з захаваннем агульнай арнаментальнай ідэнтычнасці ўбранства інтэр’ера палескай хаты прызваная ўздзейнічаць на таго, хто «ўваходзіць» унутр. «Паверхні» прадметаў, за якімі самі рэчы робяцца не проста незаўважнымі, але, магчыма, знікаюць назаўжды, адасабляюць не толькі межы аб’ектаў ад паветра, але прыроду з’яваў ад іх вонкавага праяўлення.

Якое месца займае матэрыяльны і духоўны досвед мінулых пакаленняў на мапе грамадскай супольнасці? Ці магчыма існаванне традыцыйнай культуры сёння ў нязменнай форме? Ці ёсць канал трансляцыі інфармацыі, які здольны гучаць ў рэзанансе з калектыўнай свядомасцю?

Выстава праводзіцца ў рамках праграмы НЦСМ па падтрымцы маладых мастакоў і куратараў

Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.

Выхадныя: панядзелак, аўторак.