Выставки

Як бы чаго не здарылася (16+)

05.10 - 26.10

Минск, ул. Октябрьская, 16

Справки: тут.

Вход: 4 руб., 2 руб. – льготный.

6

Як бы чаго не здарылася (16+)

5 кастрычніка а 19:00 у галерэі культурніцка-адукацыйнага цэнтру ЦЭХ адкрыецца калектыўная выстава «Як бы чаго не здарылася», якае закране тэмы цэнзуры і самацэнзуры ў сучасным мастацтве. У праекце ўдзельнічаюць мастакі з Беларусі, Украіны, Расіі, Вялікай Брытаніі. Экспазіцыю складуць працы, якія ці былі цэнзураваныя, ці засталіся непрэзентаванымі праз пэўныя асцярогі аўтараў, ці так або інакш звязаныя з дэклараванай тэмай. На адкрыцці можна будзе сустрэцца з удзельнікамі праекту і пабачыць перформанс групы {родина} Дзеля вашай бяспекі. Уваход на адкрыццё вольны.

Выстава ўлучае працы ў такіх жанрах, як відэа, графіка, перформанс, фатаграфія, жывапіс і інш. Наведнікам прапануюць дакументацыю перформансаў, якія адбыліся на першай выставе серыі, а таксама каталогі і аўтарскія мастацкія кнігі.

«Як бы чаго не здарылася» – гэта доўгатэрміновы міжнародны праект, у межах якога пройдзе серыя імпрэзаў у розных гарадах і краінах. Адзін з важных яго элементаў – даследаванне праяваў цэнзуры і самацэнзуры, у тым ліку і ў лакальным кантэксце. Першая выстава гэтай серыі адкрылася ў Брайтане (Вялікая Брытанія) на пачатку чэрвеня 2017 г. Другая выстава пройдзе ў ЦЭХу.

Куратары выставы – група {родина} (RU), Аня ПШ (UK), Радзі Калашнікоўскі (CZ), Аляксей Талстоў (BY).

Выставу можна наведаць 5 – 26 кастрычніка з 12:00 да 21:00 у галерэі ЦЭХ (Кастрычніцкая 16, ст. м. «Першамайская», 2-і паверх, уваход праз бар «Хуліган»)

Тел.: +375 33 332 63 26

Фото: enikos.gr

ОТЗЫВЫ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи