Кино

Жонка наглядчыка заапарка (16+)

В прокате с 10 декабря

Минск, пр-т Победителей, 13,
Минск, ул. П. Мстиславца, 11

Справки: тут.

Вход: от 5 руб.

2

Жонка наглядчыка заапарка (16+)

7 снежня а 19:00 у Мінску ў кінатэатры Velcom Cinema (Silverscreen) у залі VOKA адбудзецца прэм’ера фільма «Жонка наглядчыка заапарка» у беларускай агучцы.

У фільме прадстаўлена рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіхякія захавалі жыццё больш як 300 габрэям у годы Халакосту. Падчас акупацыі Польшчы Жабінскія ў заапарку і сваёй віле далі прытулак габрэям, уцекачам з варшаўскага гета. Пасля Другой Cусветнай вайны Жабінскія атрымалі званне праведнікаў народаў свету.

Фільм з'яўляецца экранізацыяй кнігі, якая была напісана на падставе дзённіка Антаніны Жабінскай. У кінастужцы 2017 г. рэжысёра Нікі Каро з майстэрствам пераплецены штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў.

У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і кампаніі velcom. Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.

Паказы фільма ў Мінску пройдуць 8, 9 і 10 снежня ў кінатэатры «Масква». Паказ фільма таксама плануецца ў Берасці 13 снежня ў кінатэатры «Беларусь».

ОТЗЫВЫ
настя 08-12-2017, 02:06
-1 0 1
а хоспади, звучит как будто нужно было придумать что-то чего еще не было...так руки-ножницы были, человек складной нож тоже,снеговик даже...так ..о!..жены смотрителя зоопарка не было! точняк ребята, снимаем!
-почему именно зоопарка?
-ну потому что так необычнее! это же главное!
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи