Другое

Дзень народзінаў «Жывой бібліятэкі» (16+)

13 - 14 октября 2017

Сталоўка XYZ

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Справки: тут.

Вход: бесплатный, но нужна регистрация.

Дзень народзінаў «Жывой бібліятэкі» (16+)

13 кастрычніка каманда Жывой Бібліятэкі адзначае трэцюю гадавіну свайго існавання і запрашае вас далучацца да святкавання!

Ад пачатку вас чакае, як і звычайна, вялікая Жывая Бібліятэка з рознымі цікавосткамі. Нават на свята мы не адмаўляемся ад мэты зруйнаваць чарговыя стэрэатыпы. 

Пачынаючы з 21.00 усё будзе надзвычай афіцыйна. Мы будзем падводзіць вынікі і віншаваць адно аднаго: дзякуючы нашай камандзе ў нас ёсць нешта, што дае магчымасць розным людзям адчуць смак жыцця. Каму такое не зусім цікава – можна будзе адысці папіць кавы.

Але! А 23-й гадзіне вы проста павінны вярнуцца, каб затусіць з намі (ужо зусім па-даросламу) на вечарыне. Будзем танчыць да раніцы пад слаўныя біты музычнай суполкі БАССОТА.

Уваход, як і заўсёды вольны!
Але, калі ласка, запаўняйце форму рэгістрацыі да 21:00 12 кастрычніка. Усе зарэгістраваныя чытачы перад мерапрыемствам атрымаюць электронную версію поўнага каталогу кніг. А таксама вы зробіце нам падарунак, мы зразумеем колькі вас прыйдзе і лепш падрыхтуемся.

Фото: ok-inform.ru