Вас запрашаюць у незвычайнае падарожжа: паслухаць, як гучыць мінскае метро, балота Ельня і маленькія вёскі

Вас запрашаюць у незвычайнае падарожжа: паслухаць, як гучыць мінскае метро, балота Ельня і маленькія вёскі
На стрымінгавых пляцоўках з’явіўся новы рэліз ад беларусаў. У зборніку Belarus Outside Sound System можна пачуць голас мінскага метро, гукі балота Ельня, тую самую «Калыханку» пра аблачынку і дзяўчынку, голас Якуба Коласа ды Марыі Калеснікавай.

На стрымінгавых пляцоўках з’явіўся новы рэліз ад беларусаў. У зборніку Belarus Outside Sound System можна пачуць голас мінскага метро, гукі балота Ельня, тую самую «Калыханку» пра аблачынку і дзяўчынку, голас Якуба Коласа ды Марыі Калеснікавай.

Рэліз выдае беларускі дабрачынны рух, які гастраліруе, Belarus Outside Sound System. Аўтары і аўтаркі трэкаў даследуюць нацыянальную ідэнтычнасць праз электронную музыку ў розных стылях. Кампазіцыі раскрываюць беларускі культурны код праз гукі, песні, матывы, інструменты, настроі. Зборнік можна набыць па спасылцы.

Папа Бо
прадзюсер рэліза і кіраўнік музычнага руху Belarus Outside Sound System

– Наша каманда ладзіць культурныя праекты, прасоўвае сучасную беларускую індзі-музыку, прыцягвае ўвагу да сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Наш чарговы праект – гэта кампіляцыя беларускай электроннай сучаснай музыкі. Тры месяцы аўтары і аўтаркі трэкаў даследавалі сваю нацыянальную ідэнтычнасць праз электронную музыку ў розных жанрах. Каб любы чалавек, які цікавіцца канкрэтным стылем музыкі – хаўсам, эмбіентам ці музыкай hard techno bass, – мог знайсці ў гэтым зборніку штосьці сваё і гэта б яго качала па-беларуску.

Праз пагрозу небяспекі большасць аўтараў выдалі трэкі ў гэтым зборніку пад выдуманымі псеўданімамі, таму што праект мае і дабрачынную частку: усю манетызацыю ад праслухоўвання на стрымінгах і набыцця на Bandcamp мы будзем пералічваць у дабрачынную арганізацыю, якая дапамагае беларусам, якія трапілі ў бяду.

Таму слухайце, набывайце ў добрай якасці, адчувайце беларускае, стаўце на танцпляцоўках, на свяце ў кватэры, у машыне, у навушніках і дзе толькі магчыма. Рабіце – і будзе!

1PERAPRAVA – Dzvery

Апанаваны страхам, герой імкнецца як мага хутчэй пакінуць краіну. Гэты шлях прасякнуты ўспамінамі пра апошняе падарожжа ў мінскім метро ад канцавой станцыі да чыгуначнага вакзала, каб скокнуць у невядомасць вымушанай эміграцыі.

2Borum – Wherever I Go

Трек состоит из трех слоев: из необъяснимой притягательности осенне-зимних ландшафтов, из вечного рутинного труда, из сбивчивой и кривой судьбы. Фольклорный элемент здесь – призрак, размазанная краска, эхо, похожее на воспоминание или сон.

3The N – Adčyniaj

Трэк прасякнуты энергіяй натоўпу і скандаваннем лозунгаў падчас мірных пратэстаў у Мінску 2020 года.

4DJ Shos – MK420

Трек был написан с простым и очевидным посылом, сказанным Марией Колесниковой: не останавливаться и продолжать делать все, чтобы избавиться от узурпатора. В треке использованы фрагменты с выступления Марии в одной из филармоний.

50xb1tb0y – Маё свята

Сочетание электронной музыки с элементами стихов и голоса Якуба Коласа. Трек оживляет наследие Беларуси через современные звуки электроники. Это создает контраст между классической беларуской литературой и глобальным восприятием.

6Ana Zhdanova, Karpesh – Gukae

Это переосмысление песни «Шось у лесе гукае», найденной в архивах. Хотелось поселить ее в какой-нибудь движовый бит, чтобы с утра отправляться делать великие дела и косить «канюшыну» в нужном настроении.

7ScvrlΞ††, Jula Bo – Miadźviédź

Трэк створаны з арыгінальнага спеву і біта на падставе сэмпла, сцягнутага са старой дакументалкі пра Палессе. Я бясконца абажаю беларускую фальклорную магію: гэта містыка, якая заўсёды побач з намі і ўнутры кожнай беларускі і кожнага беларуса.

8Uhead – Jelnia

Чаму менавіта Ельня? Гэта містыфікацыя, якая файна кладзецца ў канцэпцыю жыцця, бо вобраз балота – гэта вобраз закрытай экасістэмы, якая існуе ўнутры сябе і ўнутры якой адбываецца цыркуляцыя жыцця і смерці.

9Kriwi – Hej – Loli (Schmoltz RMX)

Гэта рэмікс нібыта з настальгічна-фантасмагарычнага саўндтрэка да прымроеных магчымых 90-х. Беларуская культура па-за вышыванкай, якая і была ў 90-х андэрграўндам, так і засталася паралельнай культурнай прасторай, наша Беларусь і дагэтуль незалежная ад колеру пашпарта Рэспубліка Мроя.

10Shuma – KPLNK

«Купалінка» – неад’емная частка нашага культурнага кода. Нягледзячы на тое, што гэта песня не народная, а наватвор, усё адно гэта частка нашай культурнай ідэнтычнасці.

11Giovanni di Polessi – Ablaccinca

Для меня это первое, что я слышал на беларуском языке. Я вряд ли понимал, о чем конкретно поется в песне, но безусловно ощущал всю ее магию и красоту. Для меня это до сих пор одна из лучших песен.

12Dzviery – Začyniajucca

Запіс гукаў штодзённага жыцця быў апрацаваны і змікшыраваны з больш абстрактным музычным пластом. Па-за запісам з метро выкарыстаны гук скрыгату вінілу з 1979 года гурта «Песняры».

13Cinerius – Ne Boisya (Do Not Be Afraid)

Вясельная песня з вёскі Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Яе пяюць для таго, каб усё далейшае вяселле і жыццё маладых склалася найлепшым чынам. Бо як пачатак вяселля пройдзе, так і ўсё далейшае жыццё пройдзе, і само свята таксама.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: архіў героя, Unsplash.com.

поделиться