“Мама не ведае, што я тут”. Мінчукі пра тое, чаму прыйшлі сёння на Дзень Волі

“Мама не ведае, што я тут”. Мінчукі пра тое, чаму прыйшлі сёння на Дзень Волі
Сёння ў Кіеўскім скверы мінчукі святкавалі Дзень Волі. Мы спыталі ў прысутных, што для іх значыць гэта свята.

Сёння ў Кіеўскім скверы мінчукі святкавалі Дзень Волі. Мы спыталі ў прысутных, што для іх значыць гэта свята.

Арына

– Я вучуся на завочным, займаюся рэпетытарствам. Мне 18 гадоў. Дзень Волі – гэта той дзень, калі мая краіна ўпершыню свядома сама сябе абвясціла незалежнай. Мне гэта вельмі падабаецца. Для мяне гэта вясёлае свята, заўсёды святкуецца з любоўю.

25 марта 2019 – 101-я годовщина провозглашения Белорусской Народной Республики, первого белорусского национального государства. Если вы вдруг не очень много знаете про это, почитайте наш материал: Теперь все ясно: стыдные вопросы и понятные ответы про то, что такое БНР и почему она так важна даже для вас.

Упершыню даведалася пра БНР, калі рыхтавалася да ЦТ па гісторыі. Але ўпершыню думка, чаму мы не святкуем Дзень незалежнасці такім чынам, узнікла пасля Майдану ў Кіеве, калі мы з бацькамі туды паехалі. Там людзі ў святочных колерах, і я ў свае 15 здзівілася, чаму мы так не робім. Высветлілася, што робім (усміхаецца).

У мінулым годзе свята было больш маштабным, было дазволена за месяц да пачатку, я сама дапамагала з арганізацыяй. А ў гэтым годзе ўсе падзяліліся, але для мяне гэта была добрая нагода зганяць у Гародню са сцягам, сустрэць сяброў.

Вікторыя

– Я навучаюся, буду дызайнеркай. Люблю маляваць.

У мінулым годзе я была каля Опернага, месца было лепшым, хоць мы разумеем, чаму цяпер іншае. Людзей было больш, і яны былі больш жывыя. На мне значок “БНР 75 гадоў”. У нас дома шмат розных вінтажных значкоў, і сярод іх я адшукала гэты. Я ўжо жартавала сёння, што не хацела набываць значок “БНР 101”, бо за 7 гадоў да майго нараджэння нехта з сям’і ўжо патраціў грошы на гэты.

Аліна 

– Я тут таму, што лічу істотным памятаць сваю гісторыю, святкаваць такія даты. З мінулым годам, вядома, не параўнаць, не юбілей. Тут можна знаёміцца, можна яшчэ б было арганізаваць выставу пра герояў БНР, каб гурты былі такія больш вядомыя. Сёння, такое ўражанне, тысячы дзве, малавата людзей.

Віка

– Мне 21 год, мама не ведае, што я тут. Я заканчваю філфак і навучаюся на вэб-дызайнерку. Першы раз пра БНР я пачула ў школе, але нічога такога гэта для мяне тады не значыла. Тое, што ў праграме, – яно не так успрымаецца. Мы хацелі класна правесці дзень сёння і падумалі: гэта добрая нагода, каб схадзіць на канцэрт. Мы любім “РСП” і “Дай дарогу!”.

Алана 

– Мне 22 гады. Я ўвaходжу ў Раду ЗБС – “Задзіночанне беларускіх студэнтаў”. Таксама заканчваю медунівер, буду стаматалагіняй, як вы ў сябе пішаце. Пра БНР я пачула 5 гадоў таму ад майго прадзеда. Я ведала нешта са школы, але такое сабе. А прадзед распавядаў пра Ўсебеларускі з’езд, як усё пачыналася, пра Язэпа Варонку.

Мой прадзед быў знаёмы са шматлікімі актывістамі. Мінулым годам я працавала на споце ЗБС каля Опернага, малявала на шчоках зорачкі. Сёння гук не добры, але людзі радуюцца, што хоць нешта атрымалася зрабіць у горадзе.

 

Фота: Павал Хадзінскі для CityDog.by.

поделиться