Як гучыць голас Янкі Купалы? А Васіля Быкава? А Караткевіча? Паслухайце гэтыя ўнікальныя запісы іх галасоў!

Як гучыць голас Янкі Купалы? А Васіля Быкава? А Караткевіча? Паслухайце гэтыя ўнікальныя запісы іх галасоў!
Голас можа шмат расказаць пра чалавека, часцяком нават больш за знешнасць. Аднак пачуць галасы класікаў белліта няпроста, захавалася не так шмат запісаў, і да таго ж іх цяжка знайсці ў агульным доступе.

Голас можа шмат расказаць пра чалавека, часцяком нават больш за знешнасць. Аднак пачуць галасы класікаў белліта няпроста, захавалася не так шмат запісаў, і да таго ж іх цяжка знайсці ў агульным доступе.

Якуб Колас: голас беларускага сялянства

Захаваліся запісы са святкавання 70-годдзя Канстанціна Міцкевіча (рэальнае імя Якуба Коласа). Нягледзячы на сур’ёзны ўзрост, голас класіка гучыць маладжава.

Яшчэ годам раней Якуб Колас выступаў з антываеннай прамовай, падчас якой казаў: «Мір і вайна – два словы, якія займаюць мыслі і пачуцці людзей. Вайна – гэта разбурэнне, голад, смерць і калецтва многіх мільёнаў людзей».

 

Янка Купала: шляхціц, які заставаўся такім да канца жыцця

Вы заўважылі? На ўсіх фотаздымках Янка Купала выглядае як сапраўдны шляхціц, апрануты заўжды па модзе. Хочацца надзяліць яго такім жа цікавым голасам. Ну, давайце паслухаем!

Ларыса Геніюш: жанчына, якая натхняла да любові да Беларусі

Ларыса Геніюш для беларускага руху стала сімвалам антысавецкага супраціву. Дзякуючы цвёрдым і самаахвярным перакананням яе называлі Нязломнай, Няскоранай – бо да канца свайго жыцця ні яна, ні яе муж Янка Геніюш так і не прынялі савецкага ладу, нягледзячы на ціск з боку ўладаў.

Першы паслялагерны зборнік паэзіі Геніюш рэдагаваў сам Уладзімір Караткевіч. Ён жа падштурхоўваў аўтарку і да напісання «Споведзі» – знакамітай кнігі ўспамінаў, якую тайна вывезлі з пасёлка і надрукавалі. Варта ўспомніць і радкі «Як жыць – дык жыць для Беларусі, а без яе зусім не жыць…» – яны сталі ўжо народнымі, але мала хто ведае, што іх напісала менавіта Ларыса Геніюш.

Уладзімір Караткевіч: асіплы, але нязломны

Самы знакаміты запіс голасу Уладзіміра Караткевіча зроблены на яго 50-годдзе, але там пісьменнік гучыць не вельмі натуральна. Як ён кажа сам, у яго перад прамовай сеў голас.

Запіс, зроблены ў наступным годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі, зафіксаваў больш натуральны голас класіка.

Васіль Быкаў: цвёрды, разважлівы, задуменны

Як майстар прозы Васіль Уладзіміравіч шмат разважаў пра жыццё і шлях Беларусі. Адразу звяртае на сябе ўвагу разважлівы спакой і ўпэўнены голас чалавека, які ведае, пра што кажа.

 

 

#Беларусь
поделиться