Уютная однокомнатная квартира, где есть целая коллекция вещей, посвященных легендарному «бусу хиппи»

Уютная однокомнатная квартира, где есть целая коллекция вещей, посвященных легендарному «бусу хиппи»
Катя и Вадим занимались переделкой квартиры шесть лет назад, но снова вернулись к этому сейчас, перед заселением квартирантов. Мы побывали в гостях у семьи в последний день перед ее переездом в другое жилье.

Катя и Вадим занимались переделкой квартиры шесть лет назад, но снова вернулись к этому сейчас, перед заселением квартирантов. Мы побывали в гостях у семьи в последний день перед ее переездом в другое жилье.

Метраж квартиры: 37,5 м2
Количество комнат: 1
Хозяева: Вадим, Катерина, Франтишек и Винцент

 

– Гэта кватэра мужа, ён тут жыў яшчэ да нашага шлюбу. Рамонт быў даволі стары, таму хутка пасля вяселля мы пачалі перарабляць кватэру пад сябе. У нас не было мэты зрабіць шыкоўны дызайнерскі рамонт, бо мы разумелі, што гэта наша часовае жыллё. Мы планавалі дзяцей – у такой маленькай кватэры ўжо нават з адным цесна, а з двума дарослым увогуле не застаецца месца для асабістага жыцця.


Таму мы вырашылі зрабіць тут нешта такое, што адпавядала б нашаму пачуццю прыгожага, аднак за мінімальныя сродкі. У моладзі заўседы ёсць мільён іншых варыянтаў, куды можна дзець грошы: мы да з'яўлення дзяцей шмат вандравалі.

А на рамонт – я нават падняла свае запісы – мы патрацілі зусім няшмат: менш за тры тысячы долараў. Палова пайшла на аплату працы майстроў, а калі б усё рабілі самі, то і ўвогуле б абышліся смешнай сумай. Пры гэтым мы змянілі амаль усё: столь, сцены, падлогу, толькі часткова пакінулі плітку на сценах.


Фотографии висят на леске, приделанной к крючкам на деревянной рейке, – самодельное устройство повторяет дорогие системы, которые используются на выставках.


Нам пашанцавала, што бацькі Вадзіка жывуць побач, таму на час рамонту мы перасяліліся да іх. Яшчэ да пачатку глабальных прац мы паспелі перарабіць гардэробную. Па плане ў кватэры была кладоўка, потым на яе месцы з’явілася шафа, але яна была зусім нязручнай, занадта глыбокай. Мы, у сваю чаргу, на месцы шафы ўзвялі гардэробную, якая атрымалася крыху большай, чым першапачатковая кладоўка: 1,4 на 1,4 м.

У выніку мы вырашылі, што гардэробная заменіць нам усе шафы. Антрэсолі і дзверы з кухні мы знеслі. Функцыю антрэсоляў бярэ на сябе гаспадарчая шафа на балконе – ён у нас вялікі, двайны.


Рама для зеркала сделана из досок, в коробках из которых импортируют автомобильное стекло. С подготовкой материалов, как и со многими другими предметами мебели в квартире, помогал Александр Бусел.

– Вядома, рамонт не скончваецца ніколі, тым больш што муж архітэктар, таму ў яго пастаянна з'яўляюцца новыя ідэі. Сюды ўжо павінны ўехаць кватаранты, а мы плінтусы толькі ўчора прыкручвалі. Пачалі будаваць свой дом – так што было шмат іншых клопатаў, – рассказала Катерина.


Плинтусы из битой плитки.


Кухня

– Мэблю на кухні мы не мянялі – з’явілася толькі дубовая падаконная дошка і дубовы стол, якія Вадзім сам прыдумаў. Фасады, таксама драўляныя, нам падабаюцца больш за сучасныя, але з ДСП. Калі працягвалі б жыць тут, адшкурылі б іх і пафарбавалі.

Раней тут толькі стаяла ўсё інакш. На месцы буфета была прыгожая лядоўня, якую размаляваў Андрэй Бусел, зараз вядомы пад нікам Hutkasmachnaa. Але гэта было няправільна з пункту гледжання энергаэфектыўнасці. На яе ўвесь час свяціла сонца, ад чаго яна награвалася, таму трэба было нешта прыдумаць. Каб паставіць лядоўню на месца мыйкі ў кут, збудавалі падстаўку, у якой схаваны трубы, астатнія шафкі таксама прыйшлося прыпадняць.


З-за таго што паднялі і верхнія шафкі таксама, з'явілася голая частка сцяны. Па прынцыпе такім жа самым, як муж рабіў у ванным пакоі, я выклала там мазаіку. Плітка – гэта брак з аднаго з салонаў. Патрэбен час, каб зрабіць акуратна, але за некалькі вечароў можна справіцца.

У асноўным аддзелачныя работы рабіла брыгада майстроў. Столлю займалася некалькі дарослых жанчын. Калі Вадзім прыйшоў прымаць працу, ён алоўкам адзначыў усе няроўнасці. Так іх абурэнню не было мяжы: маўляў, вы такія маладыя, а яшчэ ўказваеце нам на нашы агрэхі. Пасля гэтага мы даволі хутка з імі развіталіся і знайшлі хлопцаў, якія ўсё астатняе дарабілі без праблем.


“Гадзіннік з хутара бабулі Вадзіма. Некалькі разоў мы яго рамантавалі, аднак, на жаль, ён усё роўна ламаўся. А так біў гучна і вельмі прыгожа”.

Сцены пад афарбоўку трэба выраўноўваць амаль ідэальна, а гэта патрабуе шмат грошай. Пад шпалеры і тынкоўку паверхня таксама павінна быць гладкай, але “без фанатызму”. 

Па ўсёй кватэры ў нас палова сцен пафарбавана ў белы, а другая палова – аздоблена дэкаратыўнай тынкоўкай, якую мы рабілі самі разам з сябрамі. Упяцёх справіліся за два дні. У нас атрымалася сапраўдная мануфактура: адзін робіць барозны, другі раўняе, і гэтак далей. Я ўпэўнена, што пры жаданні ўсе працы можна выканаць самастойна, – поделилась Катя.


 

Жилая комната


– Стэлаж з пісьмовым сталом самастойна зрабіў муж. Зараз я, зразумела, не пагадзілася б на такі варыянт з-за пылу. У стала замест ножак тубы для паперы. Вадзім увогуле раней хацеў з такіх зрабіць набор мэблі, у нас іх было вельмі шмат.


– Што там мэбля… Архітэктар Шыгеру Бан з кардонных туб дамы і масты будуе. Яна з боку не надта моцная, а калі стаіць, як калона, вельмі жорсткая. На стол нават сесці можна.


Трафарэты, падобныя на графіці, доўно рабілі мае сябры. Аўтар аднаго з іх – мастак, які ўжо з’ехаў у Амерыку, дзе стаў даволі знакамітым, другога – усё той жа Андрэй Бусел, – заметил Вадим.


– У нас у кватэры тры фотапанарамы з Сіцыліі. Пабываць там было маёй марай да замужжа, якую здзейсніў Вадзім: мы адправіліся туды ў вясельнае падарожжа. Рамантыкі надавала тое, што паехалі мы на “Фальксвагене Т2”. Дарэчы, ён удзельнічаў і ў самім вяселлі. І вось на машыне 1975 года выпуску мы даехалі да Сіцыліі, дзе яшчэ падарожнічалі амаль месяц – увогуле пераадолеўшы адлегласць у дзевяць тысяч кіламетраў, – вспоминает Катя.


– Я сапраўдны фанат гэтай машыны – на жаль, зараз наш бус не на хаду. Набыў я яго ледзь не выпадкова: заўважыў, што аўтамабіль часта пакідаюць каля метро, і аднойчы “злавіў” гаспадара. Аказалася, бус набыла кампанія хлопцаў, таму належыў ён усім і адначасова нікому – гінуў.



“Валізка яшчэ дзедава, раней іх было дзве. Калі было вяселле, яны, упрыгожаныя спецыяльна да свята, стаялі на даху аўтобуса”.

– Я доўга вагаўся, але знайшоў грошы, каб яго выкупіць. Потым набыў яшчэ адзін, на дэталі, – гэта зацягвае.

– Блізкія ведаюць аб гэтым захапленні, таму з падарожжаў часта прывозяць розныя рэчы, звязаныя з бусам.


Мой унёсак у інтэр’ер гэтага пакоя – шторы. Я іх пашыла, а таксама зрабіла вялікія дэкаратыўныя гузікі – раней доўгі час займалася керамікай. Шчэпавая птушачка знаходзіцца ў мяне на захоўванні. З 2015 года я ствараю часопіс для творчых людзей ALOVAK – птушку прывезлі нашы аўтары з паездкі ў Бярозу. Выраб гэтай птушкі ўнесены ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей. Традыцыйна яе вешалі над дзіцячымі калыскамі, гэтак жа зрабілі і мы, – улыбается Катерина.


 

Лоджия

– Стараліся тое, што ёсць, выкарыстоўваць па максімуму. Так не сталі здымаць вагонку, а проста сашкурылі яе і перафарбавалі: у светлы колер на сценах і цёмны на падлозе. Частку сцен пакінулі “камяністай”, толькі прыбралі не вельмі прыемны зялёны колер, змяніўшы яго на сакавіты аранжавы, – рассказывает Вадим.


– На самой справе такая планіроўка вельмі зручная. Адна частка, з якой няма акна ў кватэру, у нас тэхнічная, другая – як дадатковы пакой. Раней мы заўсёды праводзілі тут пасядзелкі з сябрамі. А зараз у нас тут дзіцячы садок. Нават ёсць самаробная мабіле для дзіцяці: з макаронаў і сушаных яблыкаў.


– Дарэчы, балкон яшчэ выконвае функцыі маёй фотастудыі. З вагонкі нечакана атрымаўся вельмі модны фон, – шутит Катя.

 

Санузлы

– У ванным пакоі створаны ўсе ўмовы, каб падключаць стэрэасістэму: закладзена праводка, устаўлены аўтамабільныя дынамікі, аднак мы так ніводнага разу і не паслухалі музыку – спадзяёмся на кватарантаў.

Раней нават тут можна было знайсці сляды буса: замест лямпаў былі аўтамабільныя фары. Але такія ж былі патрэбны сябру, таму прыйшлося іх адшкадаваць і падарыць яму на дзень нараджэння.


Полки сделаны из натурального дуба, который почти не боится влаги, и покрыты пинотексом.

– Вадзіму вельмі не падабалася багацце ружовага ў ванным пакоі, таму ён зафугафаў швы шэрым, а столь пафарбаваў у цёмны колер – і гэта перастала так кідацца ў вочы.

Дзверы звычайныя, як і ва ўсіх панэльных дамах, толькі сашкураныя. Калі мы ўстаўлялі шкло, яно было празрыстым, таму Вадзім жартаваў, што гэта каб назіраць адзін за адным. Аднак потым яго ўсё ж зрабілі матавым.


– Сценку ў туалеце мы планавалі пафарбаваць у шэры, але атрымаўся шыза-блакітны. На сцяне – сапраўдны фінскі нумар з буса, які я купіў на дэталі.

Мы хацелі, каб у кватэры было стылёва, утульна і ўсё гэта нядорага. Зараз нават шкада з’язджаць – мабыць, усё атрымалася, – вздыхает Вадим.

– Амаль усю мэблю мы пакідаем кватарантам. Яны пры сустрэчы адразу пацікавіліся, што будзе з панарамамі – таксама застаюцца тут, каб не разбураць цэльны воблік кватэры.

 


Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото: CityDog.by.

Еще по этой теме:
Кватэраздымка: неверагодны дом у класічным стылі пад Валожынам
Кватэраздымка: як зрабіць ідэальнай аднапакаёўку для трох чалавек
Кватэраздымка: шыкоўны дом у каланіяльным стылі на Мінскім моры
поделиться