«У Мінску ўсе ходзяць у нейкім гадкім, брудна-шэрым адзенні». Як мяняўся street fashion сталіцы

09.07.2017
Тема  
 
3
Рубрика Мінск 1067

«У Мінску ўсе ходзяць у нейкім гадкім, брудна-шэрым адзенні». Як мяняўся street fashion сталіцы

Пекната!
Разам з Samsung мы робім рубрыку «Мінск 1067» пра невядомыя і паўзабытыя гісторыі, пра людзей, будынкі і артэфакты, звязаныя са сталіцай.
0
0
0

Разам з Samsung мы робім рубрыку «Мінск 1067» пра невядомыя і паўзабытыя гісторыі, пра людзей, будынкі і артэфакты, звязаныя са сталіцай.

Мы працягваем расказваць пра модныя трэнды Мінска: як агаляліся, а потым апраналіся мінчане 200 гадоў таму і калі ў мінскую моду ўвайшоў Patriotic style. Пра мінскую моду ад пачатку нашай эры да XVII стагоддзя чытайце тут.

 

ЯК АПРАНАЛІСЯ Ў XVIII СТАГОДДЗІ

У Мінску адкрыліся модныя крамы: цяпер усё стала прадавацца ў крамах. Даматканае выходзіць з моды. Пасля павальнага захаплення чорным у адзенне вяртаюцца карнавальныя колеры: кунтуш пад колер рэвеню, блакітны жупан, жоўтыя боты, брыльянтавыя запінкі, гузікі з рубінамі (а хто бяднейшы, у таго са стразамі).
 

Сын менскага старасты Ігнацы Завіша і менскі кашталян Ян Фрыдэрык Сапега
 

Прыйшлі першыя еўрапейскія брэнды: мясцовая “сармацкая”,  турэцкая мода ўсё ж саступае месца нямецкай і французскай. Замест кунтушоў і жупаноў мужчыны апранаюць тройкі і фракі.

Замест брытай патыліцы і чуба прыйшла мода на доўгія валасы. У каго не раслі – надзявалі парык. Вусікі – ок, а вось барада ўжо кепскі тон.

 

Мінскі стараста Геранім Вінцэнт Радзівіл з сынам.
 

“Ніколі мяне так не здзіўляла чалавечая постаць: у панчохах, у пунсовых штанах з залатымі стужачкамі ля кален, у кароткай зялёнай апратцы з залатымі пятліцамі, белай камізэльцы, у прыпудраным парыку... Я аслупянеў, доўга маўчаў, а потым  гучна ўсклікнуў:

– Бацька, што ж гэта такое?

– Маўчы, – сказаў мне збянтэжаны бацька. – Потым скажу табе”.

Гэта пісьменнік Юльян Нямцэвіч апісвае, як упершыню пабачыў беларускага модніка, апранутага на заходнееўрапейскі ўзор.

Болей голага цела: Але галоўная рэвалюцыя адбылася ў жаночай модзе. Раней саромеліся прыадкрыць нават рукі і шыю, цяпер жанчыны ўсё больш агаляюцца: “Застаўшы яе з цалкам адслоненымі грудзьмі, якія закрыць пры маім уваходзе яна не захацела, я пачаў сумны камплімент, аднак закончыць яго не здолеў, бо ўся мая ўвага рассейвалася тымі прыгожымі грудзьмі” (Францішак Карпіньскі, “Гісторыя майго стагоддзя”).
 

Жонка мінскага старасты Гераніма Радзівіла Соф’я. Яна ўцякла ад мужа з чэшскім кампазітарам Янам Дзюсакам, пару шукалі па ўсёй Еўропе.

 

“Усе плечы аж да лапатак і палавіна грудзей аж да сяродкаў не былі той сукенкай прыкрытыя, гэта стварала карціну, якая палохала вока сціплае і запальвала юрлівае. Жанчыны, праўда, закрывалі тую спакусу хусцінкамі або палярынамі са страусавых пёраў, але былі гэта такія прыкрыцці, якія вузкай палоскай накладзенага ценю яшчэ больш дадавалі бляску голаму целу, што прасвечвалася нібы праз сетку або праз краты” (Анджэй Кітовіч, “Апісанне звычаяў”).

 

З’явіліся новыя трэнды макіяжу: блакітным колерам пазначалі “далікатныя жылкі”, на твар сталі прыклейваць мушкі – кавалкі шоўку. Партрэт першай лэдзі Менска Мар'яны Хмары, жонкі апошняга мінскага ваяводы ў Рэчы Паспалітай.

 

Patriotic style: у канцы Рэчы Паспалітай моднай стала патрыятычная вопратка. Колеры Мінскага ваяводства выбіралі дэлегаты на сойме, і такімі колерамі сталі чырвоны і цёмна-сіні. Пасля гэтага ў менчукоў з’явіліся і чырвона-сінія мундзіры. Але ўратаваць дзяржаву гэта не дапамагло.
 

ЯК АПРАНАЛІСЯ Ў XIX СТАГОДДЗІ

Прывабны і небяспечны: “Байкавы сурдут попельнага колеру, кашуля з цёмна-сіняй кітайкі, паркалёвая фуфайка на ваце і чорныя плісавыя шаравары. На шыі чорная шаўковая хусцінка з жоўтай падкладкай. На нагах боты пад ваксай з бакавымі швамі і падковамі. Шапка з пазументам (тасьмой. – Рэд.) і залатым шнурком”. Гэта апісанне модніка-аферыста, які ў 1811 годзе праламаў кладоўку мінскай гарадской казны і скраў адтуль усе грошы.

Усё вырашае пояс: “Калі дзядзька выязджаў, апранаў кунтуш, а пад ніз светлы жупан, які падбіраў пад колер кунтуша. Да кунтуша падбіраў пояс, расшыты золатам і срэбрам.

 

 

Гэтыя паясы былі сатканы настолькі па-майстэрску, што адзін можна было некалькі разоў абярнуць вакол пояса, і кожны раз ён паказваўся новым колерам і малюнкам, таму адзін пояс у розных камбінацыях мог насіцца з рознымі кунтушамі розных колераў. І гэта была недаравальная нязграбнасць – не ўмець падабраць пояс пад астатнюю вопратку! Такі пояс насілі зверху кунтуша, абвязваючы некалькі разоў, і нарэшце завязвалі спераду хітрым вузлом. Завязванне такога пояса вымагала пэўнага ўмення” (Эва Фяліньска, “Успаміны пра жыццё”).

 

Дачка мінскага губернатара Канстанцыя Сулістроўская, 1810-я гады. На галаве ў Канстанцыі модныя шыньёны: высокія шапкі, абкручаныя начасанымі і прыпудранымі валасамі.

 

Пратэстная мода: гучную, пратэстную моду прынеслі 60-я. “Мінск з ціхага і спакойнага горада ператварыўся ў хаос, храмы, да гэтага мірныя, поўняцца духам нецярпімасці, пастаянна адчуваюцца спевы буйнай моладзі”, – скардзіўся губернатар.

У 1861-м у Варшаве расстралялі дэманстрацыю з нагоды 30-годдзя паўстання, і многія мінчане ў знак салідарнасці апранулі жалобу. “Некоторые из жителей носят траурные капелюши, галстуки и другую одежду с патриотическими отличиями”.

 

Мінская інтэлігенцыя, у тым ліку Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, у касцюмах паўстанцаў. Паласатыя жупаны на зашпільках – мадыфікацыя шляхецкага ўбору Рэчы Паспалітай – вось што злавала мінскія ўлады.

 

Сярод мінчан распаўсюдзіліся пратэстныя аксесуары: медальёны з Маці Божай Чэнстахоўскай і разламаным распяццем над польскім арлом. Patriotic style узмацніўся з пачаткам паўстання. Мінчанкі гулялі па горадзе ў чорных сукенках і чорных капялюшыках з белымі султанамі.

 

Мінчанка Феліцыя Галаўня. Адзін з першых каляровых здымкаў у Мінску.
 

У чэрвені 1863 года мінскі генерал-губернатар пастанавіў, што “всякое сочувствие к настоящим мятежным действиям преследуется законом наравне с самими этими действиями”.

Мінскія мужчыны не маглі насіць жалобу, канфедэраткі (чатырохкутныя шапачкі), доўгія боты і іншыя сімвалы паўстанцаў. Жанчын сталі штрафаваць за чорныя сукенкі, пагражалі звальненнем мужа. Але жанчыны знаходзілі выйсце: замест чорнай сукенкі выходзілі на прагулку з парасонам – чорным або фіялетавым (яшчэ адзін колер жалобы ў той час).

 

ЯК АПРАНАЛІСЯ Ў ХХ СТАГОДДЗІ

1910-я – паболей колераў: многіх прыезджых напружваў змрочны Мінск. “У нас, калі ўсе жанчыны выйдуць у поле, ажно поле зіхаціць ад рознакалёрных даматканых спадніцаў. А тут, у Менску, усе ў нейкай гадкай, брудна-шэрай крамніне”. Так у змаганні з гэтай шэрасцю ўзнікла мода на вышыванкі.

Першая хваля захаплення вышыванкамі ў Мінску адбылася роўна сто гадоў таму – у Першую сусветную. Жанчын-бежанак (ды і мясцовых) трэба было заняць нейкай справай, памагчы зарабіць.

“Перабіралі мы розныя праекты і нарэшце пастанавілі купіць лёну, калаўроты і раздаць жадаючым, каб у сябе на кватэрах пралі. Жанчыны вельмі ахвотна браліся прасці, пралі хутка, бралі, здавалі пражу... Пастанавілі арганізаваць ткальню, паведамілі жанчынам, што, калі хто хоча, можна пайсці ткаць, прычым пад кіраўніцтвам інструктаркі можна навучыцца новых узораў. Ткалі фартушкі з нацыянальным каляровым арнаментам і такімі самымі ўзорамі мужчынскія кашулі”(Зоська Верас, “Я помню ўсё”).

 

Цэх, дзе рабілі вышыванкі, знаходзіўся за два крокі ад плошчы Перамогі – у двары Дома Радыё і Дома шлюбаў. Адсюль вышыванкі разыходзіліся па ўсім Мінску.
 

1920-я – смеласць і эксперыменты: час футурызму і эмансіпацыі, кепак, скуранак і паласатых гальштукаў. Пераход ад эратычнага ар-нуво да гучнага і сексуальнага ар-дэко. Уяўленне пра прыгожае пераварочваецца з ног на галаву – і як жа прывабна гэта выглядае!
 

Дзяўчаты-ўдзельніцы мінскага хору. З архіва фотамастака Дзмітрыя Бельскага.
 

Мода і скандалы. У 1928 годзе модны скандал адбыўся ў БДУ. Адна група студэнтаў: “бритые, стриженые, в косоворотках, в косынках, в шинельках, в сапогах, в ботинках” выступіла ў прэсе супраць другой групы – “щеголей: длинноволосых, в шляпах, в галстуках, в джимми (лакавыя туфлі з доўгімі насамі. – Ред.), с тросточками, кой-кто – в окулярах”. Але з пытанняў моды хутка саскочылі на асабістыя абвінавачанні ў “белшовинизме”: К профессору, ведущему семинарий по русской литературе, предъявляются требования читать по-белорусски”.

Імкненне да прыстойнай вопраткі ёсць, безумоўна, адзін з момантаў культурнасці чалавека”, – адказвалі “шчогалі”, будучыя класікі белліту Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Міхась Зарэцкі.

 

Легендарная актрыса Стэфанія Станюта расказвала: “Я часто так гуляла: кепка в клетку с длинным козырьком – и кашне. И стек в руке. Эффектно так – ого! Подходили, конечно, знакомиться. Я отгоняла, отворачивалась – ну, вот еще, подумаешь!” Мемарыяльная дошка ў яе гонар вісіць на доме нумар 13 па праспекце Незалежнасці.

1930–1945 – не да моды: Тут неяк стала не да моды: то індустрыялізацыя, то калектывізацыя, то начныя арышты. “Цяжка куплялася адзенне. Аднойчы нам сказалі, што ў ГУМе будуць паліто. Пайшлі – і ўбачылі, што паліто аднаго фасону. Праўда, колеры былі два – цёмна-шэры і фіялетавы. Мне купілі фіялетавае. Абноўка для мяне была шчасцем. А на наступны дзень аказалася, што ўсе дзяўчаты ў нашай школе былі ў такіх жа фіялетавых паліто” (Галіна Руднік, “Птушкі пералётныя”).

А потым вайна: усё згарэла, летам па горадзе многія хадзілі басанож, а зімой шукалі, з чаго зрабіць сабе абутак. Зрэшты, каму пашанцавала, меў і прагулачныя рэйтузы, і клятчатыя берэты... Хто мог сабе дазволіць прыгожа апранацца – апранаўся: “Аднойчы немка запыталася: чаму ў рускіх жанчын так грудзі прыгожа трымаюцца? Папрасіла сшыць ёй такі ж бюстгальтар, як у нас».

Канец 1940-х – American dream: з паваеннага часу да нас дайшлі фантастычныя строі. За тры гады мінчане пераапрануліся з ануч у элегантныя гарнітуры, галівудскія капялюшыкі, яркія паліто з футрам...

 


 

Адкуль усё гэта? Часта – з амерыканскай гуманітарнай дапамогі. “Платья, присланные в тогдашних посылках американской помощи, и шляпы, плоские, широкие, из плетеной соломы... Женщины то надевают, то снимают их, не зная, как носить их на ветру, чтоб не слетели” (Александр Станюта, “Стефания”).

 


 

Так нечакана Мінску перапала трохі амерыканскай моды. На гэтым можна скончыць гісторыю мінскай моды: у бліжэйшых да нас часах цяжка адшукаць штосьці спецыфічна мінскае. Дый вінегрэт з моды “1950 плюс” і сёння назіраецца на вуліцах.
 

 

Калі вам падабаецца рубрыка «Мінск 1067», рабіце рэпост артыкула і не забывайцеся на хэштэгі #сваё, #SamsungBelarus, #Minsk1067. Дзякуй!

 

 
РУБРЫКУ “МІНСК 1067” МЫ СТВАРАЕМ РАЗАМ З КАМПАНІЯЙ SAMSUNG ELECTRONICS*.
Клікніце, каб падпісацца на навіны Samsung Беларусь.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

   Фото: П. Бригадин, А. Лукашевич “Минские губернаторы: история власти”, В. Гарбачова “Паўстанцы 1863 года на фотаздымках”, Уладзімір Дубоўка. Збор твораў, А. Станюта “Стефания”.

*ООО «Самсунг Электроникс Рус Компани», ИНН 7703608910

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
09.07.2017
Тема  
 
3
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
Вольф Никитин 11-07-2017, 16:35
+11 11 0
На гэтым можна скончыць гісторыю мінскай моды: у бліжэйшых да нас часах цяжка адшукаць штосьці спецыфічна мінскае. Дый вінегрэт з моды “1950 плюс” і сёння назіраецца на вуліцах.

Ну не скажите. По мне так время 50-х и 60-х довольно интересное в плане одежды - многие тогда шили в ателье себе наряды, причём очень даже неплохие (по артефактам бабушек/дедушек). Ну и не забывайте про стиляг, музыкантов, художников и прочих представителей «богемы». В 70-е уже пошёл застой, а вот 80-е и 90-е - действительно винегрет
ОТВЕТИТЬ
Авель 12-07-2017, 00:30
+11 12 1
Отличная вкусная статья, побольше бы таких с:
ОТВЕТИТЬ
ava
И при чем тут самсунг? и как его безрамочность обыгырвается тут? статья сама по себе, самсунг сам по себе.
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY