Камароўка: 5 месцаў былога самага крымінальнага раёна Мінска

02.01.2017
Гиды  
 
19

Камароўка: 5 месцаў былога самага крымінальнага раёна Мінска

Мінскі Гарлем
CityDog.by прапануе новы фармат знаёмства з Мінскам: цікавыя людзі паказваюць пяць знакавых месцаў любімага раёна. Раман Абрамчук – экскурсавод, заснавальнік агенцтва веласіпедных экскурсій “Менскі велашпацыр”. Аб’ездзіўшы ўсю краіну (і замежжа), цяпер ён паказвае сваю родную Камароўку.
0
0
0

CityDog.by прапануе новы фармат знаёмства з Мінскам: цікавыя людзі паказваюць пяць знакавых месцаў любімага раёна. Раман Абрамчук – экскурсавод, заснавальнік агенцтва веласіпедных экскурсій “Менскі велашпацыр”. Аб’ездзіўшы ўсю краіну (і замежжа), цяпер ён паказвае сваю родную Камароўку.

Сустракаемся насупраць культавага месца 2000-х – клуба “Рэактар”.

– Не ведаю, ці цягне ён на асобнае месца, але гэта знакавая мясціна. Грымеў ён і канцэртамі, і дыскатэкамі. Кожны чацвер зграйкі дзяўчат (Раман паказвае рукой даўжыню іх спадніц) і пацаны ішлі на вячэрні дэнс. Былі разборкі, бойкі і каля клуба, і на бліжэйшых прыпынках – кампанія на кампанію. Прахожыя такімі вачыма глядзелі, але ніхто нічога зрабіць не мог. Нядаўна тут адкрылі новы клуб – Rich Сat ці нешта такое.

Я таксама хадзіў у “Рэактар”, але не на дыскатэкі, а на канцэрты. Напрыклад, Аляксандра Ф. Скляра. Насупраць клуба ёсць прадуктовая крама, і там у часы “Рэактара” часта можна было сустрэць музыкаў, якія прыходзілі ў час канцэрта за півам. Вось стаіш, бывала, і ўяўляеш, што і Скляр, і іншыя музыкі цалкам маглі некалі сюды зайсці.

Камароўка – прыгарад, назву якому дало знакамітае Камароўскае балота ў раёне парка Сяброўства народаў. Яшчэ да вайны частку Камароўкі займалі лугі, дамоў было мала: стаялі прыкладна ад  Камароўскага рынка да плошчы Коласа і далей. Ад плошчы заўсёды разыходзіліся сем вуліц – “камароўскія развілкі”. Цікава, што і сёння там захаваліся менавіта сем гістарычных вуліц-прамянёў.

– Камароўка заўжды была бедным раёнам, крымінальным і брудным. У раманах Сяргея Пясецкага, польска-беларускага пісьменніка, які апісваў крымінальны свет Мінска, шмат разборак адбываюцца менавіта на Камароўцы, у гэтых зацішных дамках, куды паліцыя не сунулася. Камароўка – гэта такі наш Гарлем, – смяецца Раман, – ці які там самы крымінальны раён Нью-Йорка...

“Ці ёсць сэнс паказваць рынак? Яго і так усе ведаюць. А вось тры цікавыя дамы на кавалку ад Багдановіча да Куйбышава. Іх праектавала галоўная архітэктарка Белдзяржпраекта Вольга Ладыгіна. Яны візуальна адрозніваюцца ад тых панэлек, якія будавалі ў 70-я: стаяць нестандартна, не проста расцягнуты ўздоўж вуліцы”.

 

Месца №1, хатняе: дамы-“кукурузы”

Наш герой нарадзіўся ў самым адметным доме Камароўкі:

– Ідэя стварыць ансамбль такіх дамоў узнікла ў канцы 60-х гадоў. Мая “кукуруза” стала першай: падмурак заклалі ў 70-х, а скончылі будоўлю толькі ў пачатку 80-х. Працэс зацягнуўся таму, што гэта не панэльныя дамы, а каркасныя: даражэйшае будаўніцтва, не распаўсюджанае ў Савецкім Саюзе, трэба было ўзгадняць дадаткова.

Аўтарам праекта лічыцца архітэктар Уладзімір Пушкін. А мая маці – Алена Пятроўна Абрамчук – рабіла інжынерныя разлікі знакамітых балконаў.

Усяго дамоў-“кукурузін” пяць, апошнім стаў дом на скрыжаванні Багдановіча і Харужай. Спачатку яго планавалі пад двухпавярховыя кватэры-люкс, але крызіс перашкодзіў. Цяпер тут офісы, і гэта адзіная “кукуруза”, вокны якой не гараць уначы.

 “Кукуруза” – арыгінальны мінскі праект, у Мінску нарадзілася яго ідэя. Самі інжынеры свае дамы “кукурузамі” не называлі, такія імёны новым дамам далі мінчане 80-х.

Мой дом стаіць на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Старавіленскай. Апошняя пачынаецца ў Траецкім прадмесці, нырае ў арку дома над Свіслаччу, пераразаецца праспектам Машэрава і ідзе амаль да парка Сяброўства народаў. Старавіленская – гэта такі мінскі міф. Доўгі час я думаў, і мне гэта было прыемна, што па гэтай вуліцы раней ездзілі ў Вільню. Але ўсё аказалася кур’ёзней.

Вуліца Старавіленская ідзе перпендыкулярна Веры Харужай і ўпіраецца ў двары перад паркам Сяброўства народаў.

Насамрэч дарога на Вільню – гэта Старавіленскі тракт, ён тут побач, па ім ходзяць трамваі, ён і цяпер так называецца. А Старавіленская –  гэта, здаецца, проста чыноўнікі па інерцыі сталі называць так вуліцу, якая працягнулася ад кавалку Старавіленскай у Траецкім. Карацей, поўны гармідар з гэтымі віленскімі вуліцамі!

 

Месца №2, з мінулага: трыкатажная фабрыка “Алеся”

Квартал паміж вуліцамі Старавіленскай і Крапоткіна займаюць паўвекавыя будынкі трыкатажнай фабрыкі  “Алеся”. Першыя карпусы трыкатажнай арцелі з’явіліся тут яшчэ ў 50-я, асноўныя карпусы – у 1960-я гады.

“Фабрыка Алеся займае такую кампактную плошчу, і наш вечаровы шпацыр з сябрамі, сабаку выгуляць, быў заўжды “вокруг красного” – то бок вакол чырвонай агароджы”.

 – З тых часоў на галоўнай прахадной усіх вітае дзядуля Ленін, – смяецца наш герой. –  Мазаіка 60-х гадоў. Учора я размаўляў з цёцяй на вахце, яна расказвала, што нядаўна мужчына, стары ўжо, зайшоў да яе і кажа: “Гэта мая праца!” Я кажу: што ж вы не спыталіся, як яго завуць! Зараз увогуле такога і не знойдзеш. Можа, ён студэнтам яе рабіў!..

Яшчэ ў 90-я фабрыку акружаў прыватны сектар: дамы, сады, агароды, але цяпер ад яго засталося шэсць дамкоў.

– Цалкам змянілася атмасфера, адчуванне прасторы, – кажа Раман.

Шэсць дамоў прыватнай забудовы па вуліцы Крапоткіна – пасляваенныя, другой паловы 1940-х.

З намі загаворвае жыхарка малога прыватнага сектара:

– Ніяк нас не могуць знесці! У планах ёсць, але калі гэта будзе!..

–  А вы б самі хацелі? – пытаецца Раман.

– Канечне! Тут ні газу, ні вады, пячное ацяпленне, туалет на вуліцы. І гэта цэнтр горада! Во, дом на скрыжаванні пабудавалі, але сказалі: не для вас.

– Так, вам Каменную Горку ў лепшым выпадку...  А новы дом на гэтым месцы пабудаваць – не хацелі б?

– Дык нельга, ні рамонт, нічога нельга – бо пад знос!

– А вось гэта страшна – так жыць, – кажа ці то мне, ці то сам сабе Раман.

 

Месца №3, утульнае: бульвар Тараса Шаўчэнкі

– Я яго вельмі люблю – усё, што я магу сказаць, – смяецца Раман.

За што?

– Бо гэта стары раён, пераважна хрушчоўкі. Тут свая атмасфера. Крамкі гэтыя малыя, на скрыжаванні з Асіпенка ёсць свой рыначак... Проста прыемны вечаровы шпацыр па бульвары да кінатэатра “Кіеў”.

За кінатэатрам ужо Кіеўскі сквер, а далей, за Арлоўкай – гэта вам ужо нехта іншы пакажа, –знаходзіцца крышнаіцкі храм. Мы былі там з экскурсіяй летам, і крышнаіты аказаліся вельмі прыязнымі. Не было адчування, што ты нейкі аб’ект уплыву: яны проста сціпла адказвалі на нашы пытанні, завялі ў храм. Абсалютна ненавязліва, яны не выглядалі як людзі са сваім космасам, проста – наша вера такая…

– Ой, а яшчэ тут лазня цікавая! На жаль, я пра яе нічога не ведаю, ніколі не быў, да свайго сораму. Але вельмі хачу схадзіць! Нядаўна дзякуючы знаёмаму французу, фанату аўтэнтычнай лазні, я трапіў у лазню на Маскоўскай. Але гэта, побач з бульварам, пакуль для мяне некрануты свет. Тут венічкі прадаюць на ўваходзе... Лазня відавочна 1950-х гадоў, хоць таблічкі нідзе няма.

– Скажыце, калі ласка, – Раман звяртаецца да вахцёркі, – у якім годзе пабудавана гэта лазня?

Жанчына ідзе даведацца. Вяртаецца праз пару хвілін:

 – Ой, даўно! У 50-я, ці, можа, у 1949-м…

Між тым, у пятнічную лазню сцякаюцца людзі, збольшага – сталага веку. Жанчыны збіраюцца на лаўцы, мужчыны кучкуюцца ля сцяны.

– Добры дзень! За кем я?

– Не за намі, – смяецца Раман.

– Панятна, за вамі, как абычна, – накіроўваецца да групы мужчын. – Прывет!

– Прывет!

– Харошую новасць слыхаў?

– Харошую?

– У нас будуць сакрашчаць гаішнікаў!..

Выходзім як з іншага свету.

– Такія лазні музеіфікаваць трэба, – кажа Рома.

 

Месца №4, шчаслівае: былы рынак на месцы брацкіх могілак

– Старажоўскі рынак – гэта ўнікальнае месца: маленькая плошча, якую займалі рыбкамі, свінкамі, сабакамі, катамі, была і сялянская худзізна, і хатнія жывёлы для дзяцей. Гэта было падобна да арабскіх вуліц: усё забіта гандлярамі, а дадаць сюды яшчэ гэта рохканне, гаўканне, мяўканне!..  Мы хадзілі на рынак з бацькамі, куплялі корм для рыбак і саміх рыбак у пакетах і ў слоіках.

У 90-я рынак сталі скасоўваць, нейкі час на яго месцы была пустка, а потым па ініцыятыве айца Фёдара Поўнага ўзнік гэты помнік. Распавядаюць, было змаганне з інвестарамі, але святар адстаяў, змог пераканаць, што тут, на месцы салдацкіх пахаванняў, павінен быць мемарыял Першай сусветнай вайны. Помнік афармлялі майстры з манастыра ў Навінках: у іх ёсць майстэрні роспісу па шкле і мазаікі.

– Першая сусветная ў савецкай ідэалогіі не шанавалася, і гэта месца, можна сказаць, абразілі, зрабіўшы тут, на пахаваннях салдат, рынак.

Але ёсць звесткі, што рынак з’явіўся ў вайну адначасова з могілкамі: тут збіраліся бежанцы і мянялі рэчы на ежу… Неяк спакайней думаць, што рынак на могілках узнік сам па сабе, а не як бальшавіцкая подласць…

– А мне здаецца, што толькі логіка можа тут угледзець супярэчнасць. А культура – парадаксальная штука. У розных кантэкстах адна і тая ж рэч можа ўспрымацца абсалютна па-рознаму. Для мяне рынак – гэта нешта такое светлае, такі ўжо кавалак шчасця! Але калі мы перамяшчаемся ў кантэкст гісторыі развіцця гэтай прасторы, то сапраўды: як гэта рынак на костках?! Як гэта мёртвых так абразіць?!

 

 Месца №5, страшнае: інтэрнат

Вяртаемся ў пачатак маршруту. Спыняемся на Веры Харужай, трохі не дайшоўшы да былога “Рэактара”.

– Тут два дамы, якія я хацеў паказаць. Яны 1950-х гадоў, “сталінкі”: драўляны падстрэшак, высокія столі.

Маленькі будынак паміж “сталінкамі” – інтэрнат. Ён будаваўся для супрацоўнікаў трыкатажнай фабрыкі. Мне расказвалі, што тут скразны калідор, з якога ўваход у пакоі. Прыбіральня ў адным канцы калідора і ў другім – я падазраю, што мужчынская і жаночая. Душаў няма. Камунальны балкон цяпер належыць адным жыхарам.

“Мяне зацікавіла, што гэта. Можа, рэштка старых драўляных варот?” Жыхары не ведаюць, кажуць толькі, што некалі тут віселі шыны, на якіх дзеці гойдаліся. Чытачы, а вы калісьці такое бачылі?

Заўважаем, што пад’езд без дамафона і замка. Не планавалі, але з радасцю заходзім у дом. Раман стукаецца ў першыя-лепшыя дзверы, каб даведацца яго гісторыю.

– Я тут живу 4 года, – кажа першая жанчына, якая папрасіла яе не фатаграфаваць. – Вообще, все думают, что тут какая-то администрация должна быть. Дом принадлежал ЖРЭУ, а теперь вообще городу отдали… У нас нет ни душа здесь, ничего.

– А дзе вы мыецеся?

– Если я вам покажу, где мы моемся… Проведены трубы над туалетом, стоишь и моешься.

Всё очень страшно. Тут очень холодно зимой, летом невыносимо жарко. Тут никто не убирает, ремонты мы делаем за свой счет.

Сярод багатай ампірнай ляпніны сушацца рэчы. Ёсць у гэтым нейкая глыбінная сутнасць савецкай улады: упрыгожыць жыццё працоўных ляпнінай, а не сушылкамі.

– Вокруг нормальные дома, а тут стоит, как называют, конюшня. Лишний раз не хочешь выходить, закроешься и сидишь, пока на работу не надо. Я надеюсь, может, со временем переселят хоть в какое-то другое общежитие – с душем, с блочной системой…

Людзей тут жыве значна менш, чым прапісана, расказвае наша новая знаёмая. Але і рэальных жыхароў нямала. Гукаізаляцыя кепская, нашы размовы ў калідоры прыцягваюць увагу. Усіх цікавіць, чаго мы прыйшлі.

Выходзіць жанчына ў жалобнай хустцы. Знаёмімся. Людміла расказвае:

– Я 40 лет тут живу. Я по направлению попала в Минск, от работы получила комнату. Потом было, что меня и выселяли: езжайте, откуда приехали. А я говорю: как вы можете такие слова говорить? Я из Пружанского района, родителей нет уже, куда мне ехать?! Вот мужа похоронила, одна осталась. Мне 62 года, а мужу было 65. Железо тягал в литейном цеху. Все деньги вложили в похороны. Один гроб полтора миллиона стоит. И никакой помощи с предприятия...

Выходзіць Людзіна маладзейшая сяброўка Іра. Яна з Любаншчыны, маці трох дочак: сямікласніцы, трэцякласніцы і маленькай Міланы. Дзіця радуецца жыццю, аж пакуль не заўважае фатографа. Тады пачынае крывіцца.

Жанчыны скардзяцца на холад: Іра карыстаецца абагравальнікам, Людміла кажа, што грэецца пад коўдрамі. “Да, плоховато у меня тут,” – заўважае яна, задумаўшыся.

Жанчыны паказваюць нам падлогу на парозе кухні, якую самастойна заслалі фанерным насцілам – бо “тут можна праваліцца”.

– Ой, короче, здесь страх божий, – кажа Люда.

Жанчыны фатаграфуюцца ў агульным холе: дзве канапы, столік.

–  Сюды выходзім пасядзець, адпачыць, пагутарыць, калі вольны час ёсць. Пасядзім, кофе пап’ём.

–  Улыбайся! – падбівае сяброўку энергічная Іра. 

–  Мне улыбаться нельзя.

–  Улыбайся, ты что, это же в журнал!

–  Ай, успокойся ты, в траурном платке и улыбаться...

Напрыканцы Людміла пытаецца:

– Что-нибудь будете предпринимать, меры какие-то, или вы просто для себя?

Унутры ўсё сцінулася, сапраўды ж – “просто для себя”. Зайшлі, падзівіліся: “Як тут жыць, ну і ну”, а потым з палёгкай: “О мой дом, утульны дом, хутчэй дамоў”. А ёсць людзі, якім адсюль нікуды не ўцячы.

– Божа, – выходзім поўныя роспачы і бездапаможнасці. А з вуліцы гэты ружовы дамок выглядаў такім прывабным!.. – Тут немагчыма жыць, гэта будынак не для жылля...  Што б вы тут зрабілі, Раман?

Раман на секунду задумаўся.

Чарговы музей сацыялізму.


І яшчэ крыху…

Гук раёна: гук тралейбуса ў паўночнай цішы (спецыфічны скрыгат “рагоў” па электрадратах). Для мяне гэта сімвал утульнасці і дома.

Пах раёна:  недалёка “Аліварыя” і хлебазавод. Такія вось чароўныя пахі...

Смак раёна: здобы з Камароўскага рынка. Туды штодня завозяць свежую выпечку.

Колер раёна: бела-сіні. Сіненькія дэталі “кукуруз” насамрэч выкладзены маленькай перламутравай пліткай, якая вельмі прыгожа пералівалася на сонцы. Але недзе ў пачатку 2000-х іх проста замалявалі банальнай бірузой – у якасці чарговага рамонту. На маю думку, такі перламутр яшчэ застаўся на самым новым доме, на скрыжаванні Харужай і Багдановіча, і часам можна пабачыць, як ён блішчыць на сонцы.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото:  CityDog.by

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ
02.01.2017
Гиды  
 
19
0
0
0
КОММЕНТАРИИ
ava
> Колер раёна: бела-сіні

хорошая попытка, дм, но нет
ОТВЕТИТЬ
ava
Ситидог, большое спасибо за статью. Интересно, очень люблю эти места, и про домик этот всегда задавалась вопросом... На нем еще елочка была нарисована лет 10, наверное.

Но. Одно замечание. Почему вы всегда выбираете такие заголовки, будто вы бульварная газетенка, которая пишет про скандалы-интриги-расследования? "Самый криминальный район", "Секси-школьницы", почему-то в название отличной статьи про Богдановича вынесли именно сифилис? Там же везде совсем не об этом?.... Неужели у вас такой поверхностный взгляд, или вы считаете, что любая реклама тоже реклама, и рассчитываете. что статью откроют те, кто клюет на криминал и сиськи? Непонятно....
ОТВЕТИТЬ
думаю, менавіта на гэта) што прачытае нават той, хто на спакойны загаловак і не гляне
ОТВЕТИТЬ
ava
Интересно, но Сторожовку в Комаровку записывать уже несколько перебор по мне. Да и заголовок про криминальность района в тексте встречается только в контексте польского писателя-авантюриста из тридцатых. Клики кликами, но можно было хотя бы добавить слово былога например в заголовок "былога самага крымінальнага раёна ".
ОТВЕТИТЬ
ava
Все понимаю,а где тут Комаровка?
ОТВЕТИТЬ
ava
Родной район, рос тут в конце 80-х—начале 90-х, в доме напротив фабрики. Там, где сейчас СТО, было у нас футбольное поле, где каждый день местные мальчишки играли. И не помню тут криминала... По крышам бегали, да, особенно по той самой кукурузке, что по диагонали от бывшего "Реактора" :) И бочка с самым вкусным квасом стояла возле магазина, а потом киоск, откуда трёхлитровыми банками приносили домой квас. И частный сектор напротив проходной был любимым местом детских игр, пока его не снесли в году 94-м... Сейчас на его месте панельки и несколько с тех пор чудом сохранившихся деревьев.
Из тех домов-общаг было несколько одноклассников в начальной школе. Там действительно всё плохо...
ОТВЕТИТЬ
человек Хоружий с улицы Хоружей?)
ОТВЕТИТЬ
Ольга 03-01-2017, 19:13
+4 8 4
Ленин работа Кришеника Ивана Bвановича Он был директором Белжилпроекта.А район совсем не криминальный. Это к Шабанам больше относится
ОТВЕТИТЬ
Раман Абрамчук 03-01-2017, 22:55
-1 1 2
Вольга, адкуль у вас звесткі пра аўтара мазаікі з Леніным? і удакладніце імя па-бацьку калі ласка
ОТВЕТИТЬ
андрей 03-01-2017, 20:12
+13 13 0
вот это классный раздел
ОТВЕТИТЬ
ava
Рассказ в основном про район Сторожевской. Комаровка идет от Якуба Коласа и Красной до Богдановича.
так что и Реактор, и Старовиленская и уж тем более Сторожевский рынок к Комаровке отношения не имеют. Просто место проживания экскурсовода идет по границе Комаровки и Сторожевки. Так чта незачет.
ОТВЕТИТЬ
полностью поддерживаю как истинный комаровский абориген!
ОТВЕТИТЬ
ava
К слову район знаю очень хорошо, и в бане той был, и бабушка у меня жила в доме где Матрешка.
ОТВЕТИТЬ
ava
С рождения до 18 лет прожила в сталинке с магазином - напротив "Реактора". Спасибо за статью - такие родные места...
ОТВЕТИТЬ
серьезно? комаровка?
т.е. вы отошли на 2 квартала от нее и начали экскурсии проводить.
чел живет практически на бульваре шевченко- вот про свой район и рассказывает. а вы все смешали. ну камон?
это как про к.маркса рассказывая, начать с могилевской! ну а че, близко же.

есть поближе к комаровке масса более интересных и примечательных мест.
ОТВЕТИТЬ
Камароўскае балота - гістарычныя вытокі Камароўкі - у парку дружбы народаў. А месцы Бульвара і Веры Харужай называліся Камароўскім выганам.
Сучасны Камароўскі рынак - усяго адзін з пунктаў вялікай гістарычнай Камароўкі.
Вось такая мінская геаграфія.
ОТВЕТИТЬ
это все прекрасно, но современное название "комаровка" просто притянуто за уши.
вы ведь сами это прекрасно понимаете.

получилась замануха для читателей из разряда "чтобы похудеть на 20 кг достаточно есть на ночь данный продукт..."
ОТВЕТИТЬ
Раиса Федоровна. 04-01-2017, 21:57
-2 5 7
Господа, а в чем ценность данной экскурсии. Ну ходит молодой человек, ну что-то там несвязно показывает и комментирует? Возьмите любого человека пожилого возраста, кто там жил и он вам расскажет в сто раз больше интересных событий и покажет мест.
ОТВЕТИТЬ
ava
Выросла напротив бассейна "орленок"
Родные места...
ОТВЕТИТЬ
ЗАЛОГИНЬТЕСЬ ЧЕРЕЗ СОЦСЕТИ
VKONTAKTE
Или комментируйте с помощью капчи
НОВОЕ НА CITYDOG.BY