Вул.Карла Маркса: тут будзе H&M?

Вул.Карла Маркса: тут будзе H&M?
Фантаны, лаўкі i крамы з кафэхамі замест аўтастаянкі і шчыльнага трафіку? Якой будзе пешаходная Карла Маркса – пабачым ужо заўтра.

Фантаны, лаўкі i крамы з кафэхамі замест аўтастаянкі і шчыльнага трафіку? Якой будзе пешаходная Карла Маркса – пабачым ужо заўтра.

9 мая 2012 года ўвойдзе ў гісторыю Мінска як дзень, калі здзейсніліся мары гараджан. Па запэўніваннях мэрыі, заўтра легендарная «Карла-марла» на дзень стане вольнай ад аўтамабіляў. Так будзе на ўсе выходныя і святы ад мая да верасня. Пешым будзе толькі адрэзак ад скрыжавання з Валадарскага да скрыжавання з Камсамольскай. Але і гэты факт дае надзеі, што ў цэнтры Мінска стане ўтульна гэтак жа, як на Пілес у Вільні. 

Чаго можна чакаць ад пешаходнай Карлы-марлы ў лепшым і горшым выпадках?

Мінскі архітэктар Кацярына Таберка ўпэўненая: добрага ўвасаблення ідэі пешаходнай вуліцы Маркса можна дабіцца толькі пры правільным балансе. Палосы азелянення, рух

 

велікаў і пешаходаў, нармальная шырыня вуліцы з нізкімі бардзюрамі.

Для гэтага недастаткова вызваляць вуліцу па выходных і сумесна з ДАІ прадумаць шляхі аб’езду. На думку Кацярыны, пешаходная Карла-марла толькі па выходных мае мала сэнсу. 

– Проста хадзіць па асфальтаванай дарозе – гэта яшчэ далёка не азначае «пешаходная вуліца», – расказвае Кацярына пра самы лепшы сцэнар развіцця вуліцы. – Пешаходная Маркса прадугледжвае пэўную інфраструктуру: там мусяць быць фантаны для арашэння паветра, дрэвы і лаўкі. На жаль, гэткія выгоды немагчыма зрабіць часовымі, выносіць толькі па выходных. 

Бочка мёду

Па нашых падліках, у выходны дзень адначасова на К.Маркса паркуецца каля 180 машын. Да прыкладу, падземны паркінг на пл. Незалежнасці разлічаны на 500 машын і там заўсёды можна «злавіць» вольнае месца без рызыкі эвакуацыі.

Як сведчыць сусветны вопыт, пры наданні вуліцы статусу пешаходнай прыкладна да 75% зніжаецца паказчык забруджання паветра вуглякіслым газам.

Таберка лічыць, што найбольш верагодны сцэнар для Маркса – «вуліца кавярняў», шчыльна застаўленая тэрасамі кафэ з высокай арэнднай платай за зямлю. Раней існаваў жорсткі рэгламент на тэрасы з вузкімі вуліцамі. Зараз, калі ўся Маркса стане пешаходнай, кожная кафэшка будзе імкнуцца пашырыць свае межы. 

– І людзі будуць хадзіць па ланцужку. А тыя, хто сядзіць з кактэйлямі, будуць рабіць выгляд, што ўсё ў норме. Гэтым грашаць шмат якія пешаходныя вуліцы ў іншых еўрапейскіх гарадах, – разважае спн.Таберка.

Калі варыянт выходнага дня не апраўдаецца, то Маркса застанецца вуліцай-аўтастаянкай, вуліцай-дублёрам на выпадак рамонту і затораў на праспекце. Гэты горшы варыянт можа здзейсніцца, бо першая спроба пешаходнай гарадской зоны неабдуманая і не спланаваная. 

 

«Але лёд зварухнуўся», – упэўненая малады архітэктар.

 Спачуваю мясцовым, – кажа кандыдат архітэктуры, дацэнт Аляксандра Мазанік. На яе думку, Маркса – складаная гарадская дарожная развязка. – Знянацку вырашыць і зачыніць вуліцу без папярэдняга абмеркавання і праектавання – непрафесійна. На вуліцы цікавыя будынкі, фасады – гэта больш-менш гістарычны цэнтр, гэта станоўчы бок. Але яшчэ моцна трэба працаваць над інфраструктурай для турыстаў.

І пакуль мінскія ўлады думаюць над праектаваннем пешаходнай вул.Маркса, мы папрасілі маладога архітэктара Марыну Давыдаву памарыць. Марына ўявіла, як будзе выглядаць Карлы-марлы, калі здзейсніцца мроя ўсіх мінскіх моднікаў і ў горад прыдуць H&M, Zara i Starbucks.

   Цяпер у доме 14 па вул.Маркса размяшчаецца офіс «Белэнерга». 


  

поделиться