Хочам доўгі Новы год! З’явілася петыцыя, каб 2 студзеня стаў выхадным

Хочам доўгі Новы год! З’явілася петыцыя, каб 2 студзеня стаў выхадным
У інтэрнэце часам (ок, часта) з’яўляюцца добрыя рэчы, і мы зараз раскажам пра адну з іх. Гэта петыцыя «Выхадны 2 студзеня 2019 года!», якая з’явілася на сайце petitions.by.

У інтэрнэце часам (ок, часта) з’яўляюцца добрыя рэчы, і мы зараз раскажам пра адну з іх. Гэта петыцыя «Выхадны 2 студзеня 2019 года!», якая з’явілася на сайце petitions.by.

Петыцыю з просьбай перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня на любую іншую дату адправяць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

На момант напісання навіны пад магчымасцю паляжаць на канапе яшчэ і 2 студзеня падпісаліся 42 чалавекі. У астатніх 9 477 058 чалавек ёсць яшчэ 7 дзён. 

Але потым наступiла 19 снежня i адбылося немагчымае. Менш чым за суткі петыцыю падпісала амаль 10 000 чалавек.

Калі памятаеце, CityDog.by пісаў, што ўрад зацвердзіў графік працоўных дзён у 2019 годзе. Добрыя навіны там пачынаюцца толькі ў маі.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться