У Мінску пакажуць першы 3D-фільм па-беларуску. Здагадайцеся, які (трэйлер)

У Мінску пакажуць першы 3D-фільм па-беларуску. Здагадайцеся, які (трэйлер)
23 мая, у пятніцу, у кінатэатры velcom cinema пакажуць першае 3D-кіно па-беларуску. Гэта легендарны фільм Джэймса Кэмерана “Тэрмінатар-2: Судны дзень”.

23 мая, у пятніцу, у кінатэатры velcom cinema пакажуць першае 3D-кіно па-беларуску. Гэта легендарны фільм Джэймса Кэмерана “Тэрмінатар-2: Судны дзень”.

Пасля прэм’еры фільм можна будзе паглядзець і ў кінатэатры “Беларусь” – да 26 мая ўключна. “Тэрмінатара” паказваюць у рамках праекта “Беларускія ўікэнды”, агучку зрабіла кампанія “Кінаконг”.

“Тэрмінатар-2: Судны дзень” – культавы фільм Кэмерана. Выйшаў у 1991 годзе і атрымаў 4 прэміі “Оскар”: за самыя лепшыя візуальныя эфекты, грым, гук і мантаж гуку.

Фільм стаў прарывам у індустрыі камп’ютарных спецэфектаў. Ролю ў “Тэрмінатары-2” крытыкі называюць найлепшай працай Арнольда Шварцэнэгера.

 

поделиться