Завод “Алiварыя” перайменавалі – цяпер гэта “Багемiя”

Завод “Алiварыя” перайменавалі – цяпер гэта “Багемiя”
28 сакавіка замест звыклых шыльд “Алiварыя” на гістарычным будынку завода па вуліцы Кісялёва з’явіліся лагатыпы з іншай назвай: “Багемiя”. У піваварнай кампаніі пацвердзілі, што яе сапраўды перайменавалі, вярнуўшы на адзін дзень былую гістарычную назву.

Нагодай для рэбрэндынгу стаў выхад новага гатунку “Аліварыя Багемскае Паравое” – сучаснай інтэрпрэтацыі паравога піва, якое маглі варыць на заводзе больш за 100 гадоў таму. Такая назва выбрана невыпадкова: напрыканцы XIX стагоддзя цяперашняя “Аліварыя” мела назву “Паравы піваварны завод Багемія”.

І вось цяпер некалі папулярны гатунак вяртаецца ў свежай інтэрпрэтацыі: звараны па сучасных тэхналогіях і пад новай назвай.

– У гэтым годзе “Аліварыя” адзначае свой 155-гадовы юбілей. Да гэтай важнай для нас даты мы зварылі паравое піва, якое назвалі ў гонар паравога піваварнага завода “Багемiя”, – расказалі ў дэпартаменце карпаратыўных адносін “Аліварыі”. – Вярнуўшы на фасады будынкаў гістарычную назву, мы падкрэслілі пераемнасць і павагу да традыцый піваварства.

Нам вельмі прыемна, што такімі дзеяннямі мы выклікалі вялікую цікавасць аўдыторыі. Аднак ужо заўтра звыклыя надпісы зоймуць сваё месца, а рэтра-шыльда “Багемiя” адправіцца ў музей, каб стаць часткай экспазіцыі.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться