Вас запрашаюць на анлайн-канцэрт «Петли Пристрастия». Гэта бясплатна

Вас запрашаюць на анлайн-канцэрт «Петли Пристрастия». Гэта бясплатна
У гэту суботу на YouTube-канале #BY_Culture пакажуць анлайн-канцэрт гурта «Петля Пристрастия». Вы можаце падтрымаць музыкаў ды не толькі.

У гэту суботу на YouTube-канале #BY_Culture пакажуць анлайн-канцэрт гурта «Петля Пристрастия». Вы можаце падтрымаць музыкаў ды не толькі.

Калі і дзе глядзець канцэрт «Петли Пристрастия»?

Трансляцыя канцэрта гурта «Петля Пристрастия» пачнецца 30 студзеня ў 20:00 на YouTube-канале #BY_Culture. Глядзець канцэрт можна тут.

У 2020 годзе пост-панк-гурт «Петля Пристрастия» актыўна падтрымліваў пратэставы рух: музыкі выступалі з канцэртам на «плошчы Перамен», а 22 лістапада ў Мінску быў затрыманы на маршы вакаліст Ілля Чарапко-Самахвалаў. Яму прысудзілі 15 «сутак».

Гурт «Петля Пристрастия».

Як дапамагчы музыкам ды іншым творцам?

Беларускі фонд культурнай салідарнасці і YouTube-канал «Страна для жизни» ладзяць канцэрты ў межах анлайн-фэсту «#АртыстыПерамогі» кожны тыдзень. Так, 6 лютага для гледачоў выступіць гурт N.R.M.

«Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа», – прапануюць арганізатары анлайн-мерапрыемства.

Усе канцэрты праекта бясплатныя, але вы ўсё роўна можаце падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў тут.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться