Даўно не чулі беларускіх казак? Во, спампуйце тут

Даўно не чулі беларускіх казак? Во, спампуйце тут
Беларуская IT-кампанія Apalon, якая ўваходзіць у склад амерыканскай Mosaic Group, выпусціла новую бясплатную праграму Kazki з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі.

Беларуская IT-кампанія Apalon, якая ўваходзіць у склад амерыканскай Mosaic Group, выпусціла новую бясплатную праграму Kazki з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі.

У праграме – 53 аўдыёказкі, якія на працягу 20 гадоў збіраў беларускі музыка Алег Хаменка. Музыку да твораў пісаў гурт “Палац”, лідарам якога з’яўляецца Хаменка. 

Казкі аб’яднаны ў тэматычныя катэгорыі:

  • «Чароўныя казкі»;
  • «Казкі пра жывёл»;
  • «Дзіўныя казкі»;
  • «Казкі пра жыццё»;
  • «Павучальныя казкі»;
  • «Казка пра салдата-доктара».

Кампанія Apalon зрабіла праграму абсалютна бясплатнай і для карыстальнікаў iOS, і для юзераў Android.

 

поделиться