Вось якія файныя фільмы апошні раз пакажуць на выхадных

Вось якія файныя фільмы апошні раз пакажуць на выхадных
На гэтых выхадных ёсць выдатная магчымасць паглядзець кіно, якое наўрад ці вы яшчэ калі-небудзь убачыце на вялікіх экранах. 25 і 26 мая ў кінатэатры “Мір” пакажуць два фільмы, якія ў гэтым годзе ўвайшлі ў праграму фестывалю “Паўночнае ззянне”.

На гэтых выхадных ёсць выдатная магчымасць паглядзець кіно, якое наўрад ці вы яшчэ калі-небудзь убачыце на вялікіх экранах. 25 і 26 мая ў кінатэатры “Мір” пакажуць два фільмы, якія ў гэтым годзе ўвайшлі ў праграму фестывалю “Паўночнае ззянне”.

Пяты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін скончыўся яшчэ на мінулым тыдні – 17 мая. Але некаторыя стужкі спадабаліся мінчанам настолькі, што арганізатары “Паўночнага ззяння” вырашылі паказаць іх яшчэ раз. Калі не бачылі – вось ваш шанц.

Жанчына абвяшчае вайну

Хатла, пяцідзесяцігадовая абаронца навакольнага асяроддзя, аб’яўляе вайну мясцовай алюмініевай прамысловасці Ісландыі. Калі яе дзеянні становяцца ўсё больш рашучымі, яе жыццё поўнасцю пераварочваецца пасля таго, як яна атрымлівае дазвол на ўдачарэнне маленькай дзяўчынкі з Украіны.

25 мая ў 20:20. Білет на сеанс каштуе 6 руб.

Вакацыі

Пасля прыезду да “сям’і” свайго бойфрэнда-наркабарона на вакацыі на вілу ў порце горада Бодрум на турэцкай Рыўеры маладая і прыгожая Саша даведваецца, што бесшабашнае і вясёлае жыццё яе мары дорага каштуе.

Гвалтоўны лад жыцця ў фізічным і псіхалагічным сэнсе ў гэтай нестабільнай сям’і норма, але, калі Саша шукае ўвагі іншага мужчыны, вонкавы глянец агаляецца да костак. Ці яна ўсё яшчэ можа пакінуць гэта жыццё раскошы і гвалту?

Загарэлая, вясёлая ды сексуальная сяброўка – дастойны трафей для мужчын – выходзіць на цэнтральнае месца ў гісторыі, але расповед мяняе свой характар гэтак жа, як і галоўная гераіня фільма.

26 мая ў 20:20. Білет на сеанс каштуе 6 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться