Гэта важна. У Байнэце з’явіўся сайт пра Курапаты

Гэта важна. У Байнэце з’явіўся сайт пра Курапаты
Запрацаваў сайт Kuropaty.space, прысвечаны месцу масавых расстрэлаў у Курапатах.

Запрацаваў сайт Kuropaty.space, прысвечаны месцу масавых расстрэлаў у Курапатах.

На сайце – відэа, цікавыя факты, адказы на частыя пытанні пра народны мемарыял, карысныя даведкі: як даехаць, калі найбліжэйшыя мерапрыемствы і г.д. Сайт даступны на 59 мовах.

“Сайт прысвячаецца гадавіне варты ў Курапатах і ўсім тым, хто стаяў на варце, падтрымліваў ці проста маліўся за Курапаты”, – напісаў у сваім фэйсбуку  стваральнік сайта Павел Кузаўка.

Пра што пачытаць на сайце?

Колькі людзей расстраляна ў Курапатах, хто іх там расстрэльваў, як расследавалі гэта злачынства, чаму знеслі крыжы. У фотагалерэі і відэагалерэі – знакавыя і рэдкія здымкі з мемарыяла.

Калі памятаеце, увесну ў Курапатах улады “навялі парадак” – знеслі крыжы, якія некалькі гадоў ставілі актывісты, а вакол народнага мемарыяла паставілі плот. 

Таксама працягваецца канфлікт вакол рэстарана “Поедем поедим”, які знаходзіцца зусім блізка ад месца масавых расстрэлаў НКУС. З апошніх гучных падзей: у маі Яўрэйскае тэлеграфнае агенцтва выпусціла вельмі дзіўны артыкул, у якім назвала пратэсты супраць рэстарана “антысеміцкімі”. Мы пісалі пра гэта тут

поделиться