Не прапусціце: сёння ўначы вы зможаце ўбачыць велізарны Месяц

Не прапусціце: сёння ўначы вы зможаце ўбачыць велізарны Месяц
У ноч на 19 і 20 лютага беларусы з любой кропкі краіны змогуць убачыць асабліва яркі і вялікі Месяц, паведаміў сайт ЕarthSky.

У ноч на 19 і 20 лютага беларусы з любой кропкі краіны змогуць убачыць асабліва яркі і вялікі Месяц, паведаміў сайт ЕarthSky.

“Супер-Месяц” з’яўляецца кожны год, а бывае – і па некалькі разоў на год. Але 19 лютага збліжэнне паміж Месяцам і Зямлёй будзе асабліва цеснае: паміж імі будзе ўсяго 356 тысяч кіламетраў (звычайна – ад 406 да 357 тысяч). Гэта максімальнае збліжэнне ў 2019 годзе. Наступным разам з’ява паўторыцца ў красавіку 2020 года.

Калі лепей глядзець на Месяц?

У ноч з 18 на 19 лютага: узыход Месяца – 16:39, захад  08:33.

У ноч з 19 на 20 лютага: узыход – 18:06 (найбольш поўны Месяц будзе ў 18:53), захад – 09:02.

 

поделиться