Участковы: Максім Мархалюк павярнуў не ў той бок і пайшоў на балота

Участковы: Максім Мархалюк павярнуў не ў той бок і пайшоў на балота
CityDog.by ужо пісаў, што міліцыя нарэшце агучыла афіцыйную версію знікнення 10-гадовага Максіма Мархалюка, якое адбылося два гады таму ў Свіслацкім раёне. “Хлопчык заблукаў у лясным масіве”, – сказалі тады ў МУС. Участковы інспектар Андрэй Болбат у інтэрв’ю газеце Звязда” ўдакладніў версію:

CityDog.by ужо пісаў, што міліцыя нарэшце агучыла афіцыйную версію знікнення 10-гадовага Максіма Мархалюка, якое адбылося два гады таму ў Свіслацкім раёне. “Хлопчык заблукаў у лясным масіве”, – сказалі тады ў МУС. Участковы інспектар Андрэй Болбат у інтэрв’ю газеце Звязда” ўдакладніў версію:

– Максім ішоў па дарозе і пераблытаў напрамкі. Дамоў яму трэба было зварочваць лявей, а ён павярнуў на балота Дзікое. Туды таксама вядуць сцежкі, па якіх ходзяць мясцовыя па рогі аленяў. Гэтыя сцежкі і маглі заблытаць хлопчыка. Ён ішоў проста на балота, – кажа Болбат.

Той дзень Андрэй Валер’евіч памятае добра. Аб прапажы хлопчыка паведамілі ў 18:20.

– Я тады выехаў з напарнікам першым нарадам. Самыя першыя туды прыехалі, калі маці патэлефанавала, – успамінае суразмоўнік. – Мы тады ездзілі па лесе, сігналілі, мігалку ўключылі, каб яго зарыентаваць. Думалі, што ён выйдзе на гукі...

Пошукі працягваюцца

Болбат браў удзел у пошуках хлопчыка з першых дзён тады яшчэ на пасадзе супрацоўніка ДАІ. І працягвае гэту работу ў якасці ўчастковага.

– Пошукі вядуцца. Цяпер цяжкасці з тым, што складана нешта ўбачыць з-за зялёнага лісця, больш спрыяльны перыяд для пошукаў – гэта восень і зіма. Асаблівая ўвага па-ранейшаму надаецца балоту Дзікому. Гэта вельмі небяспечнае месца, куды нават валанцёраў не пускалі, каб іх саміх не згубіць. Ішлі толькі падрыхтаваныя супрацоўнікі, – расказвае Андрэй.

Сам ён таксама неаднаразова “прачэсваў” гэту мясцовасць. Але трэба быць асцярожным. З мясцовых жыхароў на балота ходзяць толькі тыя, хто сапраўды ведае гэтыя мясціны: у асноўным усе ідуць убок ад балота.

– На маім участку гэта адзіны зніклы без вестак. За два гады нераскрытых правапарушэнняў тут не было. Бывала, што прападаў чалавек (тут дзядуля прапаў у лесе, але яго знайшлі). Нядаўна мне патэлефанавалі леснікі, што нібыта знайшлі Максіма, але інфармацыя аказалася недакладная, проста чутку нехта пусціў. Вядома, мы трымаем на кантролі гэту сітуацыю, – кажа Андрэй.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться