Фільм Джэймса Франка пакажуць па-беларуску адначасова з прэм’ерай

Фільм Джэймса Франка пакажуць па-беларуску адначасова з прэм’ерай
У сусветны пракат 13 верасня выходзіць новы фільм Джэймса Франка Zeroville, а ўжо 19 верасня ў Мінску ў кінатэатрах VOKA CINEMA і Silver Screen прэм’еру прадставяць на беларускай мове.

У сусветны пракат 13 верасня выходзіць новы фільм Джэймса Франка Zeroville, а ўжо 19 верасня ў Мінску ў кінатэатрах VOKA CINEMA і Silver Screen прэм’еру прадставяць на беларускай мове.

Галоўны герой па мянушцы Пастар – аўтычны выпускнік духоўнай семінарыі – згодна з адукацыяй мусіў стаць архітэктарам цэркваў, але вырашае прысвяціць сваё жыццё кіно.

Пагаліўшы галаву і зрабіўшы на ёй тату герояў культавай меладрамы “Месца пад сонцам”, у 1969 годзе ён прыязджае ў Галівуд. У гэты час там пануюць секс, наркотыкі і панк-рок. Паліцыя расследуе забойства жонкі Рамана Паланскі сектай Чарльза Мэнсана, легендарныя кінастудыі, што падаваліся несакрушальнымі, пераносяць крах, а на арэну выходзяць новыя рэжысёры, гатовыя парушаць любыя правілы: Фрэнсіс Форд Копала, Стывен Спілберг, Марцін Скарсэзэ і Джордж Лукас.

Пастар уладкоўваецца працаваць дэкаратарам, затым вучыцца мантажу, паступова набывае рэпутацыю прафесіянала, прызнанне і нават атрымлівае ўзнагароду ў Венецыі, але ў выніку ўсё заканчваецца трагедыяй.

Галоўныя героі будуць гаварыць з экрана галасамі вядомых акцёраў беларускіх тэатраў – Алега Гарбуза, Крысціны Дробыш, Андрэя Мілюхіна, Таццяны Ружаўскай. У агучцы таксама ўдзельнічалі музыканты – Аляксандр Памідораў, Бенька, Ілля Чарапко, Дзядзя Ваня.

Жаргон, жарты, лаянка (а фільм 18+) – усё гэта было захавана і ў перакладзе на беларускую мову. Асабістае задавальненне – у гуку: упершыню беларускі пераклад з мовы арыгінала можна будзе пачуць у прынцыпова новым аб’ёмным фармаце 5.1.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться