У Купалаўскім тэатры пройдзе канферэнцыя TEDxMinsk 2019 (праграма)

У Купалаўскім тэатры пройдзе канферэнцыя TEDxMinsk 2019 (праграма)
30 сакавіка ў Мінску на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пройдзе вялікая лакальная канферэнцыя TEDxMinsk “Абуджэнне розуму” (Awakening of the Mind).

30 сакавіка ў Мінску на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пройдзе вялікая лакальная канферэнцыя TEDxMinsk “Абуджэнне розуму” (Awakening of the Mind).

Галоўныя тэмы канферэнцыі

Галоўнымі тэмамі канферэнцыі стануць псіхалогія, дзікая прырода, нейраанатомія, бег, макраэкономіка, мода, матывацыя, музыка, тэхналогіі, сацыяльныя ініцыятывы. Са сцэны будуць гучаць тры мовы: беларуская, руская і англійская. Будзе прадугледжаны і сурдапераклад.

А працягам вечара стане інтэлектуальная камедыя “АРТ” французскага драматурга Ясміны Рэза ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна на беларускай мове.

Хто будзе выступаць?

У чырвоны круг TED выйдуць як беларускія, так і замежныя інтэлектуалы, гатовыя падзяліцца сваімі ідэямі.

Андрэй Сокал, нейраанатам і неўролаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі БДМУ.

Анастасія Ліпневіч, беларуска па паходжанні, лепшая маладая вучоная па прызнанні Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі, прафесарка і дырэктарка па развіцці навуковых даследаванняў выкладчыцкага саставу City University of New York.

Матвей Сабураў, рэжысёр, кліпмейкер, музыкант і арганізатар фестывалю SPRAVA.

Лінор Гаралік, расійска-ізраільская пісьменніца, паэтэса, мастачка, тэарэтык моды.

Алекс Крэмер, галава прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь, выпускнік Кембрыджа.

Пафнуцій Кузюкян, музыкант аркестра Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (валторна), удзельнік гуртоў “Ляпис Трубецкой” и “Грёзы Пафнутия”.

Нікіта Сыскоў, член Mikkeller Running Club, удзельнікі якога сумяшчаюць два супрацьлеглых захапленні: піва і бег.

Крысціян Лаке, інжынер па тэлекамунікацыях, тэхнічны дырэктар A1 Telekom Austria Group.

Ілля Кухараў, крэатыўны дырэктар getbob agency, куратар і выкладчык блока “Крэатыў” мінскага аддзялення школы крэатыўнага мыслення “ИКРА”.

Ірына Кашпей, эколаг, студэнтка магістратуры Эдынбургскага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Біяразнастайнасць, дзікая прырода і здароўе экасістэм”.

Як набыць квіткі?

На жаль, усе 400 білетаў на канферэнцыю былі прададзены за няпоўныя чатыры дні. Але арганізатары будуць весці бясплатную прамую трансляцыю канферэнцыі на YouTube-канале TEDxMinsk па спасылцы.

А што гэта – TEDx?

TEDx – незалежныя адукацыйныя мерапрыемствы, якія праходзяць па ўсім свеце пад брэндам TED. У Мінску яны праводзяцца з 2009 года. З 2014 па 2017 гады TEDx у Мінску праводзіліся пад маркай TEDxNiamiha, а з 2017-га – пад брэндам TEDxMinsk.

Падзеі праходзяць у розных фарматах: невялікія мерапрыемствы TEDxMinskSalon, канферэнцыі для жанчын TEDxMinskWomen і вялікая штогадовая канферэнцыя TEDxMinsk.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться