У Мастацкім музеі можна будзе ўбачыць карціны Барыса Грэбеншчыкова

У Мастацкім музеі можна будзе ўбачыць карціны Барыса Грэбеншчыкова
З 29 студзеня па 10 сакавіка ў Мастацкім музеі пройдзе першая ў краіне персанальная выстава карцін вядомага музыканта, нязменнага лідара гурта “Акварыум” Барыса Грэбеншчыкова.

З 29 студзеня па 10 сакавіка ў Мастацкім музеі пройдзе першая ў краіне персанальная выстава карцін вядомага музыканта, нязменнага лідара гурта “Акварыум” Барыса Грэбеншчыкова.

Пачыная з канца 80-х яго выставы праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лондане, Нью-Ёрку. У аснову дэбютнай мінскай экспазіцыі “Татэмы Зімагораў” увойдзе больш за трыццаць жывапісных прац апошніх гадоў, некаторыя з якіх будуць экспанавацца ўпершыню.

Карцінам Грэбеншчыкова, як і яго песням, уласціва ўскладненасць вобразнай сістэмы, постмадэрнісцкая гульня з вобразамі, інсітна-аўтсайдэрская філасафічнасць.

На выставе Грэбеншчыкова можна будзе не толькі глядзець, але і чуць, таму што экспазіцыйны рад будзе падтрыманы інструментальнай музыкай аўтара, створанай спецыяльна для музейнага праекта.

Вядома, што некаторыя песні Барыс Грэбеншчыкоў запісвае на грошы, атрыманыя ад продажу сваіх карцін. Таму некаторыя знатакі яго творчасці па завяршэнні выставы змогуць набыць у свой прыватны збор аўтарскую працу, якая найбольш спадабалася.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться