Гэта бомба! На YouTube з’явіўся трэйлер кінафільма пра Янку Купалу

Гэта бомба! На YouTube з’явіўся трэйлер кінафільма пра Янку Купалу
Учора на YouTube-канале “Беларусьфільма” выклалі першы трэйлер кінафільма пра Янку Купалу. Мяркуючы па ўсім, гэта будзе крутое кіно.

Учора на YouTube-канале “Беларусьфільма” выклалі першы трэйлер кінафільма пра Янку Купалу. Мяркуючы па ўсім, гэта будзе крутое кіно.

Пра што кіно

“Купала” – байопік пра Беларускага дудара Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Стужка расказвае пра ўсё жыццё класіка – ад нараджэння да забойства генія ў Маскве ў 1942 годзе.

Хто здымаў, хто здымаўся?

Уладзімір Янкоўскі – вядомы беларускі кліпмэйкер, які з нулявых здымае серыялы для маскоўскіх прадакшн-студый. Фільм здымалі ў Беларусі, Расіі і Літве. Галоўную ролю сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шастак.

Што ўжо кажуць пра фільм

Беларускі сцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык, які зрабіў выдатную кінакар’еру ў Маскве і які вядомы сваім скептычным стаўленнем да “Беларусьфільма”, кажа, што фільм атрымаўся: “Там ясна пастулюецца і даносіцца найважнейшая думка: беларусы – ніякія не рускія, гэта нацыя, вартая сваёй нацыянальна арыентаванай дзяржавы, а наша мова – гэта крута! Калі такое кіно здымаў “Беларусьфільм”?”

Калі пакажуць

Не раней за 2020 год.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться