Вось так зараз выглядае станцыя метро «Плошча Францішка Багушэвіча»

Вось так зараз выглядае станцыя метро «Плошча Францішка Багушэвіча»
Інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны» зрабіла вялікі фотарэпартаж пра тое, што зараз адбываецца на будаўніцтве станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча».

Інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны» зрабіла вялікі фотарэпартаж пра тое, што зараз адбываецца на будаўніцтве станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча».

Чаму станцыю дагэтуль называюць «Клары Цэткін»

Як высвятляецца, будаўнікі па старой звычцы называюць станцыю «Клары Цэткін». Калі вы зірнеце на пашпарт аб’екта, то на ім напісана менавіта такая назва – пашпарт рабілі ў 2014 годзе.

Чым гэта станцыя адрозніваецца ад іншых

Расказвае намеснік галоўнага інжынера СМУ № 2 УП «Мінскметрабуд» Уладзімір Доўгаль.

– Стандартная даўжыня ўжо збудаваных комплексаў – больш за 250 метраў, тут – удвая карацей. Уся інфраструктура станцыі, за выключэннем уваходных зон, сышла ўніз. У яе 4 узроўні, ці паверхі, дзе размесцяцца пасажырская платформа, службовыя і тэхнічныя памяшканні.

Па словах намесніка галоўнага інжынера, асноўная канструкцыйная асаблівасць аб’екта ў тым, што амаль усе сцены і перакрыцці тут – з маналітнага жалезабетону, а не са зборных панэлей.

Калі станцыю пачнуць аздабляць?

Плануецца, што да Новага года вызначацца з арганізацыяй, якая зоймецца ўнутраным аздабленнем станцыі. Цікава, што для падтрымання неабходнага тэмпературнага рэжыму (не ніжэй за 5 градусаў цяпла) будуць падключаны каларыферы.

А калі адновяць рух па плошчы Багушэвіча?

Паводле слоў Уладзіміра Доўгаля, дзесьці ў трэцім-чацвёртым квартале 2019 года.

 

Фотa: «Мінск-Навіны».

поделиться