«Мокрые кроссы» перапелі на беларускай мове – і атрымалася файна

«Мокрые кроссы» перапелі на беларускай мове – і атрымалася файна
Сёння ў сваім YouTube-канале Паліна (Рэспубліка) апубліквала новае відэа, дзе спявае знакамітыя «Мокрые кроссы» Цімы Беларускіх на мове.

Сёння ў сваім YouTube-канале Паліна (Рэспубліка) апубліквала новае відэа, дзе спявае знакамітыя «Мокрые кроссы» Цімы Беларускіх на мове.

«Я прысвячаю гэты кавер-трэк сваiм суседзям, беларускаму рэпу і яшчэ маiм кросам з Zara, якія верай і праўдай перажылі са мной зіму!» – напісала пад відэа Паліна.

CityDog.by спявачка расказала, што пераклад тэксту зрабіла ўчора. Ды і само відэа таксама запісалі ўчора – на вакзале.

– Cправа ў тым, што зараз я дапісваю альбом у сваёй дамашняй студыi, але з-за таго, што мае суседзi вельмі любяць «Мокрые кроссы», бывае немагчыма запісваць вакальныя партыі, бо на ўсіх мікрафон магічна ловiць трэкi Цімы Беларускіх.

Таму я вырашыла субліміраваць свой негатыў у штосьці больш карыснае, і з’явіўся такі кавер. Дазволу ў Цімы не запытвала, але, спадзяюся, артыст злавацца не будзе – я з павагай паставілася да ягонага трэка.

Калі памятаеце, у снежні мінулага года сэрвіс «Яндекс.Музыка» апублікаваў топ песен за 2018 год. Трэк «Мокрые кроссы» Цімы Беларускіх аказаўся самым папулярным у Беларусі. 

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться